bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
James 5
James 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
1
А ну-ж вы, багатыя: плачце й галасеце над злыбедамі вашымі, што йдуць на вас!
2
Багацьце вашае згніло, і вопраткі вашыя зьедзены мольлю.
3
Золата вашае й серабро вашае пайржавела, і іржа іх сьведчыць супраць вас і зьесьць цела вашае, як агонь: вы сабралі сабе скарб на апошнія дні.
4
Вось галосіць заплата, якую вы затрымлівалі ў работнікаў, што пажалі палі вашыя; і ляманты жанцоў дайшлі да вушэй Госпада Саваофа.
5
Вы мелі раскошу й асалоду на зямлі; накармілі сэрцы вашыя, быццам на дзень, калі вас заколюць.
6
Вы засудзілі, забілі справядлівага: ён не спраціўляўся вам.
7
Дык вось, браты, будзьце доўгацярплівымі да прыходу Госпадавага. Глядзеце: зямляроб жджэ каштоўнага плоду ад зямлі і дзеля яго церпіць доўга, пакуль дастане дождж раньні і позны.
8
Цярпіце доўга і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыход Гасподні набліжаецца.
9
Не наракайце, браты маі, адзін на аднаго, каб ня быць засуджанымі: вось судзьдзя стаіць за дзьвярыма.
10
За прыклад мук ліхіх і доўгацярплівасьці — вазьмеце, браты маі, прарокаў, што іменьнем Госпадавым прамаўлялі.
11
Вось мы шчасьлівымі называем тых, што цярпелі. Вы чулі пра стойкасьць Іова і бачылі канец яго ад Госпада, бо Госпад вельмі міласэрны й спагадлівы.
12
Дык перш за ўсё, браты маі, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані ніякаю другою прысягаю; але няхай будзе ў вас »але, але», і »не, не», каб вам не папасьці пад суд.
13
Цяжка нехта з вас мучыцца? няхай моліцца. Вясела каму? няхай псальмы сьпявае.
14
Занядужаў хто з вас? пакліч прэзьбітараў Царквы, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпадавае, —
15
і малітва веры вылячыць хворага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі зрабіў, будуць зьняты з яго.
16
Прызнавайцеся адзін перад адным у праступках і малецеся адзін за аднаго, каб паздаравець; многа можа натужная малітва справядлівага!
17
Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня падаў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў.
18
I ізноў памаліўся: і неба дало дождж, і зямля узрасьціла плод свой. (3 Цар. 17:18)
19
Браты, калі-б хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта яго навярнуў-бы,
20
дык няхай гэны ведае, што, вярнуўшы грэшніка з блуднае дарогі ягонае, ён збавіць душу ад сьмерці і многа пакрые грахоў.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
All chapters:
1
2
3
4
5