bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
James 3
James 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
1
Браты маі! Ня многія рабецеся вучыцялямі, ведаючы, што мы большы дастанем прысуд,
2
бо ўсе мы шмат грашым. Хто не грашыць словам, той — дасканалы чалавек, які дуж закелзаць і ўсё цела.
3
Вось мы ўкладаем зялезы ў рот коням, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім целам іх;
4
вось і караблі ун якія вялікія, што іх ветры магутныя носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды хоча корнік;
5
гэтак і язык — невялікі член, але шмат робіць. Паглядзі, невялікі агонь, а як многа рэчаў запалівае;
6
і язык — агонь, сьвет няпраўды. Язык гэтак зьмяшчаецца міжы членамі нашымі, што апаганівае ўсё цела і запалівае круг жыцьця, а сам запальваецца ад геенны,
7
бо ўсякая прырода зьвераў і птушак, гадаў і марскіх жывёл гамуецца й угамована прыродаю чалавечаю,
8
а ўгамаваць языка ніхто з людзей ня можа: гэта — нястрымнае зло; ён напоўнены сьмяротнаю атрутаю.
9
Ім славім Бога і Айца — і ім праклінаем людзей, што створаны на ўзор Бога;
10
з тых самых вуснаў выходзіць багаслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтага, маі браты.
11
Ці цячэ з аднаго жарала крыніцы салодкае і горкае?
12
Ня можа, браты маі, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы: гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.
13
Хто з вас мудры й разумны? Пакажы гэта на дзеле добрым паступаньнем з лагоднасьцяй мудрасьці.
14
Але, калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую завісьць і сварлівасьць, дык не хвалецеся і не брашыце на праўду:
15
гэта ня ёсьць мудрасьць, што зьверху зыходзе, але зямйая, душэўная, дэманічная,
16
бо гдзе завісьць і сваркі, там ладу няма і ўсе благія ўчынкі.
17
Але мудрасьць, што зьверху зыходзе, перадусім чыстая, потым згодлівая, лагодная, паслухмяная, поўная міласэрдзя й добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
18
Плод жа праўды ў міры сеецца тымі, што мір робяць.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5