bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Philippians 1
Philippians 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
1
Паўла і Цімахвей, слугі Ісуса Хрыста, усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, што ў Філіпах, з япіскапамі і дыяканамі:
2
ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3
Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне аб вас,
4
(заўсёды ў кожнай малітве маей за ўсіх вас молячыся з радасьцяй,)
5
за вашае ўчасьце ў дабравешчаньні ад першага дня аж дагэтуль,
6
перакананы ў тым, што той, хто пачаў у вас добрае дзела, будзе завяршаць ажно па дзень Ісуса Хрыста,
7
як і справядліва мне думаць аб усіх вас, бо я маю вас у сэрцы, у путах маіх і ў абароне і ўмацаваньні Эвангельля, вас, якія ўсе — супольнікі маі ў ласцы.
8
Бо Бог мне сьведка, што я люблю вас у любві Ісуса Хрыста;
9
і малюся аб тое, каб любоў вашая яшчэ балей і балей узрастала ў пазнаньні і ўсякім пачуцьці,
10
каб пазнаць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і неспаткнуўшыміся ў дзень Хрыстовы,
11
напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу й пахвалу Божую.
12
Хачу, браты, каб вы ведалі, што тое, што са мной (сталася), служыла балей на пасьпех Эвангельля,
13
бо путы маі ў Хрысьце сталіся вядомымі ўсей прэторыі і ўсім іншым,
14
і большая частка братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ балей адважыліся бяз страху апавядаць Слова.
15
А некаторыя праз зайздрасьць і перакорлівасьць, іншыя-ж з добрай думкай абвяшчаюць Хрыста:
16
тыя, што праз непакорлівасьць, абвяшчаюць Хрыста ня чыста, думаючы дадаць гора путам маім;
17
тыя-ж, што з любві, ведаючы, што дзеля абароны Эвангельля ляжу.
18
Дык што? Так, ці сяк, дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца, і я з гэтага цешуся і буду цешыцца,
19
бо я ведаю, што гэта паслужыць мне на збаўленьне праз вашу малітву, з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,
20
водле спадзяваньня і надзеі маей, што я ні ў чым ня буду асаромлены, а з усенькай адвагай, як заўсёды, гэтак і цяпер, узьвялічаны будзе Хрыстос у целе маім, ці то жыцьцём, ці сьмерцяй.
21
Бо для мяне жыцьцё —Хрыстос, і сьмерць — набытак.
22
А як жыцьцё водле цела — гэта мне плод дзела, дык і ня ведаю, што выбраць.
23
Цягне тое і другое: маю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,
24
але аставацца ў целе патрабней дзеля вас.
25
I я напэўна ведаю, што астануся і перабуду з усімі вамі на вашу карысьць і радасьць веры,
26
каб пахвала вашая ў Хрысьце Ісусе павялічылася праз мяне пры маім паўторным да вас прыходзе.
27
Толькі жывеце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці прыду і ўгледжу вас, ці ня прыду, чуць аб вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую
28
і ані не палохаючыся супраціўнікаў; гэтае для іх ёсьць знак пагібелі, а для вас — збаўленьня, і яно ад Бога;
29
бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і мучыцца за Яго,
30
вядучы тую-ж барацьбу, якую вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце аба мне.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
Recommended Reading
Commentary
Philippians Commentaries
→
Devotional
Philippians Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→