bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Philippians 2
Philippians 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
1
Дык, калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любві, калі ёсьць якая лучнасьць духа, калі ёсьць якое міласэрдзе і спачуваньне,
2
то дапоўніце маю радасьць: каб тое самае думалі, тую-ж любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя;
3
нічога (не рабеце) праз спрэчкі ці дзеля пустое пахвальбы, але ціхой мудрасьцяй лічыце адзін аднаго вышэйшым за сябе.
4
Не аб сабе толькі кожны клапоцься, але і аб другіх,
5
бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе:
6
Які, будучы ў пастаці Боскай, ня лічыў захопам быць роўным Богу;
7
але панізіў Сябе Самога, прыняўшы абраз раба, стаўшыся на падабенства людзей і здаўшыся выглядам, як чалавек,
8
зьняважыў Сябе, будучы паслухмяным ажно да сьмерці і сьмерці крыжовай.
9
Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,
10
каб перад іменьнем Ісуса сукланілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных,
11
і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад — Ісус Хрыстос, у славу Бога Айца.
12
Дык вось, умілаваныя маі, як вы заўсёды слухалі ня толькі ў бытнасьць маю, але шмат балей цяпер, у час нябытнасьці маей, са страхам і дрыжэньнем аб збаўленьне свае старайцеся,
13
бо Бог ёсьць той, што робіць у вас і жаданьне і дзеяньне з зычлівасьці Сваей.
14
Усё рабеце без нараканьня і сумляваньня,
15
каб вам быць бязьвіннымі і чыстымі, дзяцьмі Божымі беззаганнымі сярод перакорлівага і распуснага роду, між якім вы зьяеце, як сьветачы на сьвеце,
16
маючы слова жыцьця, на пахвалу маю? ў дзень Хрыстовы, што я не надарма хадзіў і не надарма працаваў.
17
Але, калі я й роблюся ахвяраю за жэртву й служэньне веры вашай, я цешуся і цешуся супольна з вамі;
18
з гэтага самага і вы цешцеся і цешцеся супольна са мною.
19
Спадзяюся-ж у Госпадзе Ісусе хутка паслаць вам Цімахвея, каб і я, даведаўшыся аб вас, уцешыўся духам.
20
Бо ня маю нікога роўнага душою, хто гэтак шчыра рупіўся-б аб вас;
21
бо ўсе шукаюць свайго, а не Ісуса-Хрыстовага.
22
А яго дасьведчаньне ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне ў дабравешчаньні.
23
Дык я спадзяюся паслаць яго зараз-жа, як толькі даведаюся, што будзе са мною.
24
Бо я пэўны ў Госпадзе, што й сам хутка прыду.
25
Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадзіта, брата і супрацоўніка і супольніка майго ў барацьбе, а вашага пасланца і служку ў патрэбе маёй,
26
бо ён жадаў бачыць усіх вас і цяжка тужыў, што вы дачуліся аб хваробе яго.
27
Бо ён быў хворы траха не сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я суму да суму.
28
Дык я хутчэй паслаў Яго, каб вы, угледзіўшы яго ізноў, уцешыліся, дый каб я быў менш сумны.
29
Прымеце-ж яго ў Госпадзе з усякай радасьцяй і гэтакіх у чэсьці мейце,
30
бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы аб жыцьці, каб папоўніць нястачу служэньня вашага мне.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4