bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Philippians 3
Philippians 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
1
Урэшце, браты маі, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам аб тым самым для мяне ня цяжка, а для вас цьвёрда.
2
Сьцеражыцеся сабак, сьцеражыцеся благіх працаўнікоў, сьцеражыцеся абрэзаньня,
3
бо абрэзаньне — мы, што служым Богу духам і пахваляемся ў Хрысьце Ісусе, і ня ў целе маем спадзяваньне:
4
хоць і я спадзяюся і на цела. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык балей я,
5
абрэзаны ў восмы дзень, з роду Ізраілявага, з калена Бэніямінавага, Жыд з Жыдоў, водле закону Фарысэй,
6
які праз руплівасьць перасьледаваў Царкву, водле праведнасьці законнай — беззаганны.
7
Але, што для мяне было набыткам, тое дзеля Хрыста лічыў я за страту.
8
Дый усё лічу стратай для вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё ўтраціў і ўсё лічу за сьмяцьцё, каб Хрыста прыдбаць
9
і апынуцца ў Ім, маючы не маю? праведнасьць, што з закону, але тую, што праз веру ў Хрыста, праведнасьць ад Бога на падставе веры,
10
каб пазнаць Яго і сілу ўваскрасеньня Яго, і ўчасьце ў муках Яго, упадабляючыся сьмерці Яго,
11
каб толькі дасягнуць ускрасеньня мёртвых.
12
Не затым, што я ўжо дасягнуў, ці ўжо стаўся дасканалым, а імкнуся, ці не дасягну й я таго, за што і мяне дасягнуў Хрыстос Ісус.
13
Браты, я ня думаю аб сабе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся аб мінулым і пнучыся да таго, што наперадзе,
14
імкнуся да мэты, да чэсьці вышэйшага прызваньня Божага ў Хрысьце Ісусе.
15
Дык хто з нас дасканалы, думайма гэтак; калі-ж вы аб чым іначай думаеце, дык і гэтае вам Бог адкрые.
16
Па-за гэтым, чаго мы дасягнулі, (ёсьць:) тым жа законам жыці, тое-ж думаці.
17
Насьлядуйце, браты, мяне і ўзірайцеся на тых, хто гэтак паступае, па ўзору, які маеце ў нас.
18
Бо многія, аб якіх я часта гаварыў вам, а цяпер і са сьлязьмі кажу, паступаюць, як ворагі Хрыстовага крыжа, —
19
якіх канец — загуба, якіх бог — чэрава, і слава якіх у сораме іх, тых, што думаюць аб зямным.
20
Нашае-ж жыцьцё — на нябёсах, адкуль мы чакаем і Збавіцеля, Госпада Ісуса Хрыста,
21
Які ператворыць цела зьнявагі нашае, каб яно сталася падобным да цела славы Яго, сілаю, якою Ён дуж і пакарыць Сабе ўсё.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4