bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Philippians 4
Philippians 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
1
Гэтак, браты мае ўмілаваныя і пажаданыя, радасьць і вянец мой, стойце так у Госпадзе, любыя.
2
Прашу Яўводзію, прашу і Сынтыхею думаць гэтак сама ў Госпадзе;
3
ды прашу й цябе, шчыры супрацоўніку, дапамагай ім, тым, што працавалі ў дабравешчаньні разам са мною і з Клімантам і з рэштай супрацоўнікаў маіх, імёны якіх у кнізе жыцьця.
4
Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і йзноў кажу: радуйцеся!
5
Ціхасьць ваша няхай пазнана будзе ўсімі людзьмі. Госпад блізка.
6
Ня турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благаньні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашыя перад Богам, —
7
і мір Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і мысьлі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
8
Наканец, браты, што ёсьць праўдзівае, што чэснае, што справядлівае, што чыстае, што ласкавае, што хвалебнае, калі ёсьць якая цната і якая пахвала, — аб гэтым думайце.
9
I чаго вы навучыліся, і што прынялі і чулі і бачылі ў-ва мне, тое рабеце, — і Бог міру будзе з вамі.
10
Я вельмі ўцешыўся ў Госпадзе, што вы ўжо калісь пачалі думаць аба мне, аб якім і раней думалі, ды ня было нагоды.
11
Кажу не як дзеля нястачы, бо я навучыўся быць здаволеным тым, што ў мяне ёсьць:
12
бо ўмею і ў паніжэньні быць, умею і ў дастатках; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім, і насычацца і галадаваць, і мець дастаткі і недастатак,
13
Усё магу ў Хрысьце, які ўзмацняе мяне.
14
Па-за гэтым вы добра зрабілі, дзелячы са мною мой сум.
15
Ведаеце і вы, Філіпяне, што напачатку дабравешчаньня, калі выйшаў я з Македоніі, ні адна царква не далучылася да мяне праз дораньне і гасьціну, апрача вас адных.
16
Вы і ў Фесалоніку і раз, і два прысылалі мне ў патрэбе.
17
Ня тое, каб я шукаў падарунку, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашу карысьць.
18
Я дастаў усё і маю дастаткі; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадзіта пасланае вамі, пахі салодкія, ахвяру прыемную, Богу любую.
19
Бог мой няхай напоўніць усякую нястачу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.
20
Богу-ж і Айцу нашаму слава на векі вякоў. Амін.
21
Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Ісусе. Вітаюць вас браты, што са мною.
22
Вітаюць вас усе сьвятыя, а найбольш тыя, што з кесаравага дому. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
All chapters:
1
2
3
4