bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ezekiel 11
Ezekiel 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 12 →
1
І падняў мяне дух, і занёс да ўсходняй брамы сьвятыні ГОСПАДА, зьвернутай на ўсход. І вось, каля ўваходу ў браму былі дваццаць пяць мужоў, сярод якіх я ўбачыў Яазанію, сына Азура, і Пэлятыю, сына Бэнаі, начальнікаў народу.
2
І сказаў мне ГОСПАД: «Сыне чалавечы, вось мужы, у думках якіх ліхота і якія ў гэтым горадзе распаўсюджваюць рады ліхія.
3
Яны гавораць: “Ня хутка [суд]; будуйма дамы. Вось, [горад] — кацёл, а мы — мяса”.
4
Дзеля гэтага прароч супраць іх, прароч, сын чалавечы!»
5
І зыйшоў на мяне Дух ГОСПАДА, і сказаў мне: «Кажы: “Гэта кажа ГОСПАД. У такі спосаб вы кажаце, дом Ізраіля, і Я ведаю, што робіцца ў душы вашай.
6
Вы памножылі забітых вашых у горадзе гэтым, і вуліцы ягоныя напоўнілі забітымі.
7
Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Забітыя вашыя, якіх вы паклалі ў сярэдзіне яго, — гэта мяса, а [горад] — кацёл. А вы будзеце выкінутыя з сярэдзіны яго.
8
Вы баіцёся мяча, а Я прывяду на вас меч, кажа Госпад ГОСПАД.
9
І Я выганю вас з яго сярэдзіны, і аддам вас у рукі чужынцам, і правяду суд над вамі.
10
Вы ўпадзеце ад мяча, і Я буду судзіць вас на мяжы Ізраіля, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
11
[Горад] ня будзе для вас катлом, а вы ня будзеце ў ім мясам. На мяжы Ізраіля Я буду судзіць вас.
12
І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, бо не жылі вы паводле пастановаў Маіх, і прысуды Мае не спаўнялі, але рабілі паводле прысудаў тых народаў, якія вакол вас”»
13
І сталася, калі я прарочыў, памёр Пэлятыя, сын Бэнаі. І ўпаў я на аблічча маё, і закрычаў моцным голасам, і сказаў: «О, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Няўжо Ты зьнішчыш рэшту Ізраіля».
14
І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:
15
«Сыне чалавечы, да братоў тваіх, да братоў тваіх, да выгнаных з табой, да ўсяго дому Ізраіля, кажуць жыхары Ерусаліму: “Далёкія вы ад ГОСПАДА. Нам дадзена зямля гэтая на ўласнасьць”.
16
Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я выгнаў іх да народаў і расьцярушыў па [розных] землях, і праз кароткі [час] буду для іх сьвятыняй у землях, куды яны прыйшлі”.
17
Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зьбяру вас з народаў, зграмаджу вас з тых земляў, у якіх вы расьцярушаны, і дам вам зямлю Ізраіля.
18
І яны вернуцца туды, і прыбяруць з яе ўсе агіды ейныя і ўсе брыдоты ейныя.
19
І Я дам ім адно сэрца, і духа новага дам у нутро іхняе, і выкіну сэрца каменнае з цела іхняга, і дам ім сэрца цялеснае,
20
каб хадзілі паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвалі і спаўнялі яго, і будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам.
21
А тых, у каго сэрца схіляецца да ідалаў і брыдотаў, на галовы іхнія ўскладу шляхі іхнія, кажа Госпад ГОСПАД.
22
І ўзьнялі херувімы крылы свае і колы [рушылі] з імі, а слава Бога Ізраіля [была] на іх угары.
23
І адыйшлася слава ГОСПАДА з сярэдзіны гораду і затрымалася на гары, якая на ўсход ад гораду.
24
І дух падняў мяне і занёс мяне ў Халдэю да выгнанцаў у відзежы Духу Божага. І спыніўся відзеж, які я бачыў.
25
І я прамовіў да выгнанцаў усе словы ГОСПАДА, якія Ён мне паказаў.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48