bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ezekiel 32
Ezekiel 32
Belarusian Bokun
← Chapter 31
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 33 →
1
І сталася ў дванаццатым годзе, у дванаццатым месяцы, у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
2
«Сыне чалавечы, узьнімі лямант над фараонам, валадаром Эгіпецкім, і скажы яму: “Львянятка народаў, ты прапаў, а быў ты як цмок у моры, пырхаў у рэках тваіх, муціў ваду лапамі тваімі і ўзбураў хвалі ягоныя”.
3
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я расьцягну над табою сетку Маю на сходзе народаў шматлікіх, і яны выцягнуць цябе сеткаю Маёй.
4
І Я кіну цябе на зямлю і выкіну цябе на аблічча палёў, і дам абжыцца на табе ўсім птушкам нябесным, і накармлю табою зьвяроў усёй зямлі.
5
І раскідаю па гарах цела тваё, і напоўню даліны падлінай тваёй.
6
І напаю зямлю крывёю тваёй аж па горы, і напоўняцца табою яры.
7
Калі будзеш чэзнуць, Я закрыю неба і зацямню зоркі, сонца закрыю хмарамі, а месяц ня дасьць бляску свайго.
8
Усе сьвяцілы, якія сьвецяць на небе, Я зацямню дзеля цябе і спашлю цемру на зямлю тваю, кажа Госпад ГОСПАД.
9
І Я занепакою сэрца народаў шматлікіх, калі прынясу [вестку] пра зьнішчэньне тваё да народаў у зямлі, якіх ты ня ведаеш.
10
І Я ўстрывожу дзеля цябе народы шматлікія, і валадары іхнія спалохаюцца дзеля цябе, калі буду махаць мячом Маім перад абліччам іхнім, і будуць безупынна дрыжэць у страху за душу сваю ў дзень падзеньня твайго.
11
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД. Меч валадара Бабілонскага прыйдзе на цябе.
12
Я разаб’ю мячамі волатаў мноства тваё, найгоршыя народы ўсе яны. І яны зьнішчаць пыху Эгіпту, і будзе выгубленае ўсё мноства ягонае.
13
І Я зьнішчу ўсё быдла ягонае пры водах вялікіх, і больш ня будзе каламуціць іх нага чалавека, і капыт жывёлы ня будзе каламуціць іх.
14
Тады Я ачышчу воды іхнія, і рэкі іхнія як алей пацякуць, кажа Госпад ГОСПАД.
15
Калі Я перамяню зямлю Эгіпецкую ў пустку, і спустошаная будзе зямля ад таго, што ў ёй, калі выб’ю ўсіх жыхароў ейных, тады даведаюцца, што Я — ГОСПАД”.
16
Гэта лямант, і будуць лямантаваць дочкі народаў, і будуць плакаць дзеля Эгіпту, і дзеля ўсяго мноства ягонага будуць лямантаваць, кажа Госпад ГОСПАД».
17
І сталася ў дванаццатым годзе, у пятнаццаты [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
18
«Сыне чалавечы, бядуй дзеля мноства Эгіпту і скінь яго, яго і дочак народаў магутных, у краіну падземную, да тых, якія зыйшлі ў магілу.
19
За каго ты стаў прыгажэйшы? Зыйдзі і ляж сярод неабрэзаных.
20
Яны пападаюць сярод забітых мячом. Меч дадзены, цягніце [Эгіпет] і ўсе народы ягоныя.
21
Прамовяць да яго з сярэдзіны адхлані волаты магутныя разам з паплечнікамі [сваімі]: ”Зыйшлі [ў магілу], ляжаць неабрэзаныя, забітыя мячом!”
22
Там Ашур і ўсе дружыны ягоныя, кругом яго — труны ягоныя, гэта ўсё забітыя, што паляглі ад мяча.
23
Труны іхнія ў найглыбейшай магіле, і дружыны ягоныя вакол труны ягонай, усе яны пазабіваныя, паляглі ад мяча тыя, якія палохалі зямлю жывых.
24
Там Элям і ўсё мноства яго вакол труны ягонай, гэта ўсё пазабіваныя, якія паляглі ад мяча, якія зыйшлі неабрэзаныя ў краіну падземную, гэта тыя, што сеялі страх у зямлі жывых. Ганьбу яны сваю нясуць разам з тымі, што зыйшлі ў магілу.
25
Сярод забітых далі ложак яму, і ўсё мноства ягонае кругом труны ягонай, усе яны неабрэзаныя, забітыя мячом; яны сеялі страх у зямлі жывых і панесьлі ганьбу сваю з тымі, што зыходзяць у магілу; сярод забітых ён паложаны.
26
Там Мэшэк, Туваль і ўсё мноства іхняе вакол трунаў іхніх, усе яны неабрэзаныя, забітыя мячом, бо яны сеялі страх у зямлі жывых.
27
Ляжаць яны не пры волатах, якія пападалі з неабрэзанымі, якія ў поўнай зброі баявой зыйшлі ў адхлань, якім палажылі мячы іхнія пад галовы, і беззаконьні іхнія — на костках іхніх, бо былі яны страхам для волатаў у зямлі жывых.
28
І ты будзеш кінуты сярод неабрэзаных, і будзеш ляжаць сярод тых, якія забітыя мячом.
29
Там Эдом і валадары ягоныя, і ўсе князі ягоныя, якія пры ўсёй сіле сваёй паложаны сярод тых, якія забітыя мячом. Яны ляжаць сярод неабрэзаных, сярод тых, што зыйшлі ў магілу.
30
Там валадары поўначы, усе яны і ўсе Сідонцы, якія зыйшлі разам з забітымі, асаромленыя, хоць сеялі страх моцай сваёй. І ляжаць яны, неабрэзаныя, з тымі, якія забітыя мячом, і нясуць сваю ганьбу разам з тымі, што зыйшлі ў магілу.
31
Убачыць іх фараон і ўсьцешыцца з усім мноствам сваім. Забітыя мячом фараон і ўсё войска ягонае, кажа Госпад ГОСПАД.
32
Страх сеяў ён у зямлі жывых, таму кінуць яго, каб ляжаў сярод неабрэзаных, з тымі, якія забітыя мячом, фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Госпад ГОСПАД».
← Chapter 31
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 33 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48