bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ezekiel 39
Ezekiel 39
Belarusian Bokun
← Chapter 38
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 40 →
1
А ты, сыне чалавечы, прароч супраць Гога і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось Я супраць цябе, Гог, князь Рошу, Мэшэку і Тувалю.
2
І Я вярну цябе, і прывяду цябе, і прыцягну цябе з канца поўначы, і завяду цябе на горы Ізраіля.
3
І Я выб’ю лук твой з левай рукі тваёй, і выкіну стрэлы твае з правай рукі тваёй.
4
На гарах Ізраіля ўпадзеш ты і ўсе дружыны твае, і народы, якія з табою; драпежным птушкам, усім крылатым, і зьвярам палявым Я аддам цябе на жыраваньне.
5
І ты ўпадзеш на абліччы поля, бо Я прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД.
6
І Я спашлю вагонь на Магога і на тых, якія жывуць бясьпечна на астравах, і яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД.
7
І імя Маё сьвятое абвяшчу сярод народу Майго Ізраіля і больш ня дам зьневажаць імя Маё сьвятое, і даведаюцца народы, што Я — ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля.
8
Вось, прыходзіць і станецца, кажа Госпад ГОСПАД. Гэта той дзень, пра які Я прамовіў.
9
І выйдуць жыхары гарадоў Ізраіля, каб распаліць вагонь і спаліць зброю, шчыты і тарчы, лукі і стрэлы, доўбні і дзіды, сем гадоў будуць паліць гэта ў вагні.
10
І ня будуць яны прыносіць дрэвы з поля, і ня будуць сячы ў лясах, бо зброяй будуць распальваць вагонь. І яны абрабуюць тых, якія іх рабавалі, і возьмуць здабычу ў тых, якія ў іх бралі здабычу, кажа Госпад ГОСПАД.
11
І станецца ў той дзень, Я вызначу Гогу месца, дзе будзе магіла ягоная ў Ізраілі, даліну Абарым на ўсход ад мора, і адгараджу яе ад тых, што праходзяць, і там пахаваюць Гога і ўсё войска ягонае, і назавуць яе “Далінай войска Гога”.
12
І будзе хаваць іх дом Ізраіля, каб ачысьціць зямлю, сем месяцаў.
13
І будзе хаваць іх увесь народ зямлі і будзе для іх слаўны той дзень, калі Я зьяўлю славу Маю, кажа Госпад ГОСПАД.
14
І будуць вызначаныя людзі, якія без перапынку будуць хадзіць па зямлі і хаваць тых, якія засталіся на абліччы зямлі, каб ачысьціць яе. Як пройдзе сем месяцаў, будуць яны шукаць.
15
І калі будуць яны хадзіць па зямлі, і ўбачаць костку чалавечую, паставяць каля яе знак, аж пахаваюць яе грабары ў “Даліне войска Гога”.
16
А назва гораду — Гамона. І ачысьцяць зямлю.
17
А ты, сыне чалавечы, кажа Госпад ГОСПАД, скажы птушкам, усім крылатым, і ўсім зьвярам палявым: “Зьбірайцеся і прыходзьце; зьбірайцеся з усіх бакоў на ахвяру Маю, якую Я прынясу для вас, ахвяру вялікую на гарах Ізраіля. Ешце мяса і піце кроў!
18
Цела волатаў будзеце есьці і кроў князёў зямлі будзеце піць, усе яны — бараны, ягняты, казлы, цяляты тлустыя з Башану.
19
І будзеце есьці тлушч да сытасьці, і кроў будзеце піць да ап’яненьня ад ахвяры Маёй, якую Я прынёс для вас.
20
І вы насыціцеся пры стале Маім канём і калясьніцаю, волатам і ўсякім ваяром, кажа Госпад ГОСПАД.
21
І Я зьяўлю славу Маю сярод народаў, і ўбачаць усе народы суд Мой, які Я ўчыню, і руку Маю, якую на іх пакладу.
22
І даведаецца дом Ізраіля, што Я — ГОСПАД, Бог іхні ад гэтага дня і назаўсёды,
23
І даведаюцца народы, што за беззаконьні свае пайшоў на выгнаньне дом Ізраіля, бо яны адступіліся ад Мяне, і Я схаваў аблічча Маё ад іх і аддаў іх у руку прыгнятальнікаў іхніх, і ўсе яны пападалі ад мяча.
24
Паводле нячыстасьці іхняй і паводле злачынстваў іхніх Я зрабіў з імі, і схаваў аблічча Маё ад іх”.
25
Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Цяпер Я вярну палон Якуба і пашкадую ўвесь дом Ізраіля, і задбаю пра імя Маё сьвятое.
26
І яны панясуць ганьбу сваю і ўсю нявернасьць сваю, якой яны адступіліся ад Мяне, каля Я пасялю іх у зямлі іхняй бясьпечна, і ніхто ня будзе палохаць іх,
27
калі Я выведу іх спасярод народаў і зьбяру іх з земляў ворагаў іхніх, і зьяўлю ў іх сьвятасьць Маю на вачах народаў шматлікіх.
28
І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, Бог іхні, калі выганю іх да народаў, і зьбяру іх зноў у зямлі іхняй, і больш не пакіну там нікога з іх.
29
І больш не схаваю аблічча Майго ад іх, бо выльлю Духа Майго на дом Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”».
← Chapter 38
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 40 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48