bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ezekiel 29
Ezekiel 29
Belarusian Bokun
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 30 →
1
У дзясятым годзе, у дзясятым [месяцы], у дванаццаты [дзень] месяца было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
2
«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на фараона, валадара Эгіпту, і прароч супраць яго і супраць усяго Эгіпту,
3
і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, фараон, валадар Эгіпту, цмок вялікі, які ляжыш сярод рэкаў сваіх і кажаш: “Для мяне рэкі мае, я іх зрабіў!”
4
Я ўкладу крукі ў шчэляпы твае і прыляплю рыбаў рэкаў тваіх да лускі тваёй, і выцягну цябе з сярэдзіны рэкаў тваіх і ўсе рыбы твае, якія прыстануць да лускі тваёй.
5
І выкіну цябе ў пустыню, цябе і ўсе рыбы рэкаў тваіх, і ўпадзеш ты на аблічча поля, і ня будзеш сабраны, і ня будзеш зграмаджаны. Зьвярам зямлі і птушкам нябесным Я аддам цябе на жыраваньне.
6
І даведаюцца ўсе жыхары Эгіпту, што Я — ГОСПАД, бо яны былі апорай з чароту для дому Ізраіля.
7
Калі яны хапалі цябе далоняй, ты ламаўся і калечыў ім усю руку, а калі абапіраліся на цябе, ты ламаўся і хісталіся сьцёгны іхнія.
8
Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я прывяду на цябе меч і вынішчу з цябе чалавека і быдла.
9
І станецца зямля Эгіпецкая пусткай і руінаю, і даведаюцца яны, што Я — ГОСПАД, за тое, што ты сказаў: ”Мая рака, я яе зрабіў”.
10
Дзеля гэтага, вось, Я супраць цябе і супраць рэкаў тваіх, і Я аддам зямлю Эгіпецкую пустошыць пусташэньнем, і яна [будзе] пусткаю ад Мігдолу аж да Сэвэны і аж да межаў Кушу.
11
Ня пройдзе па ёй нага чалавека, і нага быдла ня пройдзе праз яе, і ня будзе яна абжытая сорак гадоў.
12
І Я зраблю зямлю Эгіпецкую пусткаю паміж земляў спустошаных; а гарады ейныя будуць сярод гарадоў зруйнаваных, пусткаю сорак гадоў, і Я расьцярушу Эгіпцянаў паміж народамі і раскідаю іх сярод земляў.
13
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Пад канец тых сарака гадоў Я зьбяру Эгіпцянаў спаміж народаў, сярод якіх Я расьцярушыў іх,
14
і адмяню долю Эгіпту, і зьбяру іх у зямлі Патрос, у зямлі паходжаньня іхняга, і будуць яны там валадарствам слабым.
15
Сярод валадарстваў будзе яно слабое, і ніколі не падымецца над народамі. Я зьменшу іх, каб не панавалі над народамі.
16
Ня будзе больш яно надзеяй для дому Ізраіля, і яно будзе ім нагадваць беззаконьні [іхнія], калі яны зьвярталіся да яго, і даведаюцца, што Я — Госпад ГОСПАД”».
17
І сталася ў дваццаць сёмым годзе, у першым [месяцы], у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
18
«Сыне чалавечы, Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, даў войску свайму працу супраць Тыру; кожная галава палысела і кожнае плячо агалела, але ані ён, ані яго войска не атрымалі ад Тыру ўзнагароды за працу, якую выканалі супраць яго.
19
Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я даю Нэвухаднэцару, валадару Бабілонскаму, зямлю Эгіпецкую, і ён забярэ багацьці ейныя, захопіць здабычу ейную і возьме яе сабе, і гэта будзе платай войску ягонаму.
20
Як плату за выкананую там працу Я даю яму зямлю Эгіпецкую, бо для Мяне яны працавалі, кажа Госпад ГОСПАД.
21
У той дзень Я вырашчу рог дому Ізраіля, і табе адчыню вусны твае сярод іх, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 30 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48