bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ezekiel 17
Ezekiel 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 18 →
1
І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
2
«Сыне чалавечы, загадай загадку і раскажы прыповесьць дому Ізраіля.
3
І скажаш: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вялікі арол з вялікімі крыламі, з доўгімі пёрамі, з рознакаляровым пер’ем, прыляцеў на Лібан і сарваў вершаліну кедра.
4
Адарваў найвышэйшы парастак ягоны і занёс яго ў зямлю Ханаан, і зьмясьціў яго ў горадзе гандлёвым.
5
І ўзяў насеньне з зямлі той, і пасадзіў яго на полі ўрадлівым, над шматлікімі водамі як вярбу пасадзіў яго.
6
І ён рос і разрастаўся ў буйную лазу вінаградную нізкага росту, каб галіны ягоныя нахіліліся да яго, і карані ягоныя былі пад ім. І стаўся лазою вінаграднаю, і выпусьціў галінкі, і акрыўся лістотай.
7
І быў другі арол вялікі, з вялікімі крыламі і доўгімі пёрамі, і вось, вінаград той зьвярнуў карані свае да яго і галіны свае пусьціў да яго, каб ён напойваў яго, а ня тая града, на якой быў пасаджаны.
8
На полі добрым, над водамі шматлікімі быў ён пасаджаны, каб пускаў галіны і прыносіў плады і каб стаўся вінаградам выборным”.
9
Скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ці пашчасьціць яму? Ці ня вырвуць карані ягоныя і ці не пазрываюць плады ягоныя? І зьвянуць усе сьвежыя парасткі ягоныя, і ён ссохне, і ня [будзе трэба] ані рамяна моцнага, ані народу шматлікага, каб вырваць яго з каранямі.
10
І вось, ён быў пасаджаны. Ці пашчасьціць яму? Ці ня ссохне ён, калі дакранецца да яго ўсходні вецер? Ён ссохне на градзе, на якой выпускаў парасткі свае”».
11
І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:
12
«Скажы, прашу, дому бунтаўнікоў: “Ці вы ня ведаеце, што гэта [значыць]?” Скажы: “Вось, прыйшоў валадар Бабілонскі ў Ерусалім, схапіў валадара ягонага і князёў ягоных, і завёў іх да сябе, у Бабілон.
13
І ўзяў [аднаго] з насеньня валадара, і заключыў з ім запавет, і прысягаю зьвязаў яго, а магнатаў зямлі забраў,
14
каб было валадарства пакорным, не паўставала, але захоўвала запавет ягоны, каб быць верным яму.
15
Але ён збунтаваўся і паслаў пасланцоў сваіх у Эгіпет, каб даў яму коней і шмат людзей. Ці пашчасьціць яму? Ці выратуецца той, хто робіць гэтак? Ці той, хто парушыў запавет, будзе ўратаваны?
16
Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, у месцы таго валадара, які паставіў яго валадаром, таго, які зламаў прысягу і парушыў запавет ягоны, яго ў Бабілоне заб’е.
17
Не дапаможа яму фараон войскам вялікім і супольнасьцю шматлікай у баі, калі насыплюць вал і пабудуюць махіны [для аблогі], каб загубіць мноства душаў.
18
Ён зламаў прысягу і парушыў запавет, хоць і прыкладаў руку сваю, ён усё гэта зрабіў, таму не ўцячэ.
19
Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Як жыву Я, прысягу Маю, якую ён адкінуў, і запавет Мой, які ён парушыў, Я ўскладу на галаву ягоную.
20
І закіну на яго сетку Маю, і ён будзе злоўлены ў пастку Маю, і прывяду яго ў Бабілон, і асуджу яго там за нявернасьць адносна Мяне.
21
А ўсе выбранцы ягоныя з усяго войска ягонага пагінуць ад мяча, а тыя, што застануцца, будуць раскінутыя на ўсе вятры. І даведаецеся, што Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”.
22
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я вазьму вершаліну кедра вялікага і пасаджу, з найвышэйшых парасткаў яго выламлю галінку, і пасаджу яе на высокай і стромай гары.
23
На гары высокай Ізраіля пасаджу яе, і яна пусьціць галіны і дасьць плод, і станецца кедрам высокім. І абжывуцца на ім усялякія птушкі і ўсё крылатае абжывецца ў ценю галінаў ягоных.
24
І даведаюцца ўсе дрэвы палявыя, што Я — ГОСПАД, Які панізіў дрэва высокае і ўзвысіў дрэва нізкае, Які высушыў дрэва зялёнае і зазеляніў дрэва ссохлае. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зрабіў”».
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48