bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Isaiah 22
Isaiah 22
Belarusian Bokun
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 23 →
1
Цяжар адносна даліны Відзежу. Што з табой, што ты ўвесь выйшаў на дахі?
2
Поўны галасу горад шумлівы, горад вясёлы. Забітыя твае ня ўпалі ад мяча і не пагінулі на вайне.
3
Правадыры твае ўсе разам уцяклі, зьвязаныя без [ужытку] луку, усе, знойдзеныя ў цябе, разам зьвязаныя, хоць далёка яны паўцякалі.
4
Дзеля таго я сказаў: «Адвярніцеся ад мяне, я буду горка плакаць. Не спрабуйце пацешыць мяне дзеля зьнішчэньня дачкі народу майго».
5
Бо гэта дзень замяшаньня, стаптаньня і бязладзьдзя, [дзень] Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў у даліне Відзежу, [дзень] руйнаваньня муроў і крыку на гарах.
6
Элям узяў сагайдак, на калясьніцах людзі і на конях, Кір выцягнуў шчыт.
7
І сталася, што найпрыгажэйшыя палі твае напоўніліся калясьніцамі, і вершнікі, стаючы, сталі насупраць брамы.
8
І ўзьнялі заслону з Юды; і ты паглядзеў у той дзень на зброю ў доме кедровым.
9
І вы ўбачылі шчыліны гораду Давіда, як іх шмат, і сабралі ваду ў ніжняй сажалцы;
10
і пералічылі дамы ў Ерусаліме, і разбурылі будынкі, каб умацаваць мур,
11
і зрабілі зборнік вады між двума мурамі для вады са старой сажалкі; і не глядзелі на Таго, Хто зрабіў усё гэта, і Таго, Хто гэтае здаўна ўкшталтаваў, ня бачылі.
12
І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, паклікаў вас у той дзень плакаць і галасіць, і абстрыгчы [валасы], і апрануцца ў зрэбніцу.
13
А вось, [у вас] вясёласьць і радасьць, забіваюць валоў і рэжуць бараноў, ядуць мяса і п’юць віно: «Будзем есьці і піць, бо заўтра памром».
14
І адкрыў у вушы мае ГОСПАД Магуцьцяў: «Ня будзе адпушчана вам беззаконьне гэтае аж пакуль не памраце, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».
15
Так сказаў Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў: «Ідзі, увайдзі да гэтага ўрадоўца, да Шэбны, які над домам [валадара], [і скажы]:
16
“Што ты [маеш] тут, або хто ў цябе тут, што ты высек тут сабе магілу? Ты зрабіў высока магілу сабе і ў скале высьвідраваў пакой для сябе.
17
Вось, ГОСПАД кіне цябе, кідаючы моцна, і хапаючы, схопіць цябе,
18
і, скручваючы, скруціць цябе ў клубок, [кіне] цябе рукою як кулю ў зямлю прасторную. Там ты памрэш, і там [будуць] калясьніцы славы тваёй, ты — ганьба для дому гаспадара твайго.
19
І Я выганю цябе з месца твайго і скіну цябе з пасады тваёй.
20
І станецца ў той дзень, Я паклічу слугу Майго Эліякіма, сына Хількіі,
21
і апрану яго ў адзеньне тваё, і падперажу яго поясам тваім, і ўладу тваю перадам у рукі ягоныя, і будзе ён бацькам для жыхароў Ерусаліму і для дому Юды.
22
І Я палажу ключ дому Давіда на рамёны ягоныя, і калі ён адчыніць, ніхто не замкне, а калі замкне, ніхто не адчыніць.
23
І Я ўваб’ю яго, як калок, у месцы вызначаным; і будзе ён пасадам славы для дому бацькі свайго.
24
І будзе вісець на ім уся слава дому бацькі ягонага, парасткі і атожылы, усё начыньне дробнае ад талерак да ўсялякіх збаноў.
25
У той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, калок, убіты ў месцы вызначаным, пахісьнецца, і зломіцца, і ўпадзе, і ўвесь цяжар, які на ім вісеў, прападзе, бо ГОСПАД прамовіў [гэта]».
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 23 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66