bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Isaiah 51
Isaiah 51
Belarusian Bokun
← Chapter 50
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 52 →
1
Слухайце Мяне вы, якія імкнецеся да праведнасьці, якія шукаеце ГОСПАДА. Паглядзіце на скалу, з якой вы высечаныя, і на глыбіню ямы, з якой вы выцягнутыя.
2
Паглядзіце на Абрагама, бацьку вашага, і на Сару, якая нарадзіла вас, бо Я паклікаў яго аднаго і дабраславіў яго, і памножыў яго.
3
Бо пацешыць ГОСПАД Сыён, пацешыць усе руіны ягоныя, і зробіць Ён пустыню ягоную як Эдэм, і стэп ягоны — як сад ГОСПАДА. І будуць знойдзены ў ім вясёласьць і радасьць, дзякаваньне і голас сьпяваньня.
4
Паслухай Мяне, народзе Мой, племя Маё, прыхілі вуха да Мяне, бо Закон выйдзе ад Мяне, і суд Мой Я пастаўлю як сьвятло для народаў.
5
Блізка праведнасьць Мая, выходзіць збаўленьне Маё, і рамяно Маё будзе судзіць народы, на Мяне чакаюць астравы і на рамяно Маё спадзяюцца.
6
Узьніміце да неба вочы свае і гляньце на зямлю ўнізе, бо неба, як дым счэзьне, і зямля як адзеньне распадзецца, і жыхары ейныя як камары пагінуць, а збаўленьне Маё будзе вечным, і праведнасьць Мая ня спыніцца.
7
Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх.
8
Бо як адзеньне, зьесьць іх моль, і як воўну, зьесьць іх чарвяк, а праведнасьць Мая будзе вечная, і збаўленьне Маё — з пакаленьня ў пакаленьне.
9
Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагаба, прабіў цмока?
10
Ці ж ня Ты — Той, Які высушыў мора, ваду вялікага бяздоньня, глыбіні мора зрабіў шляхам, каб ішлі адкупленыя?
11
Так вызваленыя ГОСПАДАМ вернуцца і прыйдуць на Сыён са сьпяваньем; і радасьць вечная над галовамі іхнімі; і яны атрымаюць радасьць і вясёласьць, а смутак і ўздыханьне ўцякуць.
12
Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]?
13
І ты забываешся пра ГОСПАДА, Які зрабіў цябе, Які расьцягнуў неба і заснаваў зямлю, і ты ўсьцяж, кожны дзень баішся гневу прыгнятальніка, які гатовы [цябе] загубіць. Але дзе той гнеў прыгнятальніка?
14
Хутка палонны будзе вызвалены і не памрэ ў яме, і ня будзе бракаваць яму хлеба.
15
Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які ўзбурвае мора, і ўздымаюцца хвалі ягоныя, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
16
І Я ўлажыў словы Мае ў вусны твае і ў ценю рукі Маёй Я схаваў цябе, каб расьцягнуць неба і заснаваць зямлю, і сказаць Сыёну: «Ты — народ Мой!»
17
Абудзіся, абудзіся, устань, Ерусалім, ты, які піў з рукі ГОСПАДА келіх гневу Ягонага, выпіў фуз з келіху ап’яненьня, выпіў да дна.
18
Не было нікога, хто б падтрымаў яго. З усіх сыноў, якіх ён нарадзіў, і з усіх сыноў, якіх выгадаваў, не было ніводнага, хто б падтрымаў руку ягоную.
19
Вось, дзьве [бяды] спаткалі цябе, але хто пашкадуе цябе? Спусташэньне і загуба, голад і меч, і хто пацешыць цябе?
20
Сыны твае зьнясіленыя, ляжаць на скрыжаваньнях усіх вуліцаў як сарна ў цянётах, поўныя гневу ГОСПАДА, пагрозаў Бога твайго.
21
Дзеля гэтага паслухай гэта, гаротны і ап’янелы, але не ад віна.
22
Гэта кажа Госпад твой, ГОСПАД, Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось, Я забіраю з рукі тваёй келіх ап’яненьня, фуз з келіху гневу Майго, і ты ня будзеш больш піць з яго.
23
І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».
← Chapter 50
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 52 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66