bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Isaiah 48
Isaiah 48
Belarusian Bokun
← Chapter 47
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 49 →
1
Слухайце гэта, дом Якуба, якія называецеся імем Ізраіля і якія выйшлі з водаў Юды, якія прысягаеце ў імя ГОСПАДА і Бога Ізраіля ўзгадваеце, [хоць] не ў праўдзе і не ў праведнасьці.
2
Бо вы ад горада сьвятога называецеся і абапіраецеся на Бога Ізраіля, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
3
Пра мінулае Я здаўна паведаміў вам, з вуснаў Маіх яно выйшла, і Я абвяшчаў пра яго, і раптам зрабіў гэта, і яно сталася.
4
Я ведаў, што ты ўпарты, і што карак твой жалезны, а лоб твой — мядзяны.
5
І Я прадказваў табе даўно, перш чым споўнілася гэта, расказаў табе, каб ты не сказаў: «Ідал мой зрабіў гэта, і адліты ідал мой і разьбяны ідал мой загадалі гэта».
6
Ты чуў і бачыў усё гэта, хіба цяпер не прызнаеш [гэта]? А цяпер Я абвяшчаю табе новае і таемнае, чаго ты ня ведаеш.
7
Цяпер яно створана, а не здаўна і не за дзень, і ты ня чуў пра гэта, каб ты не сказаў: «Вось, я ведаў гэта».
8
Ты нічога ня чуў, і нічога ня ведаў, і здаўна не адкрылася [гэта] для вуха твайго, бо Я ведаў, што ты здраднікам і бунтаўніком называешся ад улоньня [маці].
9
Дзеля імя Майго Я стрымаю гнеў Мой і дзеля хвалы Маёй стрымаю Сябе, каб ня зьнішчыць цябе.
10
Вось, Я ператапіў цябе, але ня як срэбра, Я выспрабаваў цябе ў печы нядолі.
11
Дзеля Сябе, дзеля Сябе Самога Я раблю [гэта], каб не было зьняважана [імя Маё]. І славы Маёй Я не аддам другому.
12
Слухай Мяне, Якуб, і Ізраіль, якога Я паклікаў. Гэта Я, Я — першы, і Я — апошні.
13
Рука Мая заснавала зямлю, і правіца Мая расьцягнула неба. Я клічу іх, і яны становяцца разам.
14
Зьбярыцеся ўсе і слухайце. Хто з вас распавёў пра гэта? ГОСПАД любіць [яго], і ён выканае волю Ягоную ў Бабілоне, і рамяно Ягонае — на Халдэйцах.
15
Я, Я прамовіў [гэта] і паклікаў яго, прывёў яго і даў посьпех шляху ягонаму.
16
Наблізьцеся да Мяне і паслухайце гэта. Спрадвеку Я не гаварыў патаемна. Ад часу, калі гэта дзеялася, Я быў там. І цяпер Госпад ГОСПАД паслаў Мяне і Дух Ягоны.
17
Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраіля: «Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вучыць цябе карыснаму, Які вядзе цябе на шляху, па якім ідзеш.
18
Калі б ты зважаў на прыказаньні Мае, стаўся б супакой твой як рака, і праведнасьць твая — як хвалі марскія.
19
І было б насеньне тваё, як пясок, а нашчадкі ўлоньня твайго — як зярняткі пяску, і не было б зьнішчанае і сьцёртае імя тваё перад абліччам Маім!»
20
Выходзьце з Бабілону, уцякайце ад Халдэйцаў! З гоманам радасьці абвяшчайце, няхай чуюць гэта, разьнясіце гэта аж да краю зямлі, кажыце: «ГОСПАД адкупіў слугу Свайго Якуба».
21
Ня смагнулі яны, калі Ён вёў іх праз руіны. Ён вывеў ім ваду са скалы, раскалоў скалу і пацякла вада.
22
Няма супакою для бязбожнікаў, кажа ГОСПАД.
← Chapter 47
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 49 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66