bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Isaiah 33
Isaiah 33
Belarusian Bokun
← Chapter 32
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 34 →
1
Гора табе, спусташыцель, хоць ты ня быў спустошаны; і табе, рабаўнік, хоць ты ня быў абрабаваны. Калі скончыш пустошыць, цябе спустошаць, калі скончыш рабаваць, цябе абрабуюць.
2
ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь нашым рамяном шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.
3
На голас пагрозы [Тваёй] уцякаюць плямёны, ад вывышэньня Твайго рассыпаюцца народы.
4
Будуць зьбіраць здабычу, як зьбіраюць вусеняў, кінуцца на яе, як кідаецца саранча.
5
Узвышаны ГОСПАД, бо жыве на вышынях, Ён напоўніць Сыён судом і праведнасьцю.
6
І будзе бясьпечны час твой, багацьцем збаўленьня [будзе] мудрасьць і веданьне. Страх ГОСПАДАЎ будзе скарбам ягоным.
7
Вось, ваяры крычаць на вуліцы, паслы міру плачуць горка.
8
Апусьцелі гасьцінцы, няма падарожных на шляхах, [вораг] зламаў запавет, зьняважыў гарады, не зважае на чалавека.
9
Сумуе, марнее зямля, Лібан асаромлены і зьвяў, Шарон стаўся як стэп, Башан і Кармэль павысыхалі.
10
«Цяпер Я паўстану, кажа ГОСПАД, цяпер узьнімуся, цяпер буду ўзьнесены высока.
11
Вы зачнеце сена, народзіце салому: подых ваш як агонь паглыне вас.
12
І стануцца народы як паленая вапна, і як сьцятая цярніна будуць спалены ў вагні.
13
Паслухайце тыя, што далёка, што Я зрабіў, і пазнайце тыя, што блізка моц Маю!»
14
Спалохаліся грэшнікі на Сыёне, ахапіў жах крывадушнікаў: «Хто з нас вытрывае пры вагні, які [ўсё] зьядае? Хто з нас вытрывае ў полымі вечным?»
15
Хто ходзіць у праведнасьці і гаворыць праўдзіва, хто брыдзіцца прыбыткам з рабаваньня, хто стрымлівае далоні свае, каб прымаць хабар, хто затыкае вушы свае, каб ня чуць пра [праліцьцё] крыві, і заплюшчвае вочы, каб ня бачыць зло,
16
той будзе жыць на вышынях, і ўмацаваньні на скалах [будуць] сховішчам ягоным, будзе дадзены яму хлеб ягоны і вада ягоная [будзе] ў яго напэўна.
17
Валадара ў прыгажосьці Ягонай убачаць вочы твае, ты будзеш глядзець на зямлю далёкую.
18
Сэрца тваё будзе ўзгадваць пра страх: «Дзе той, які лічыў? Дзе той, які важыў? Дзе той, які аглядаў вежы?»
19
Ты больш ня ўбачыш народу нахабнага, народу з невыразнай мовай, якую [цяжка] слухаць, з языком насьмешлівым, які [цяжка] зразумець.
20
Паглядзі на Сыён, горад урачыстасьцяў нашых! Вочы твае будуць бачыць Ерусалім, сялібу бясьпечную, намёт, які не пахісьнецца, калкі якога ня зрушацца і вяроўкі якога не парвуцца.
21
Бо там у нас — велічны ГОСПАД замест рэкаў і каналаў шырокіх. Не плыве на іх лайба на вёслах, і вялізны карабель не праплыве.
22
Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.
23
Расьцягнуліся вяроўкі твае, ня могуць трымаць мачту, не напінаюць ветразя. Тады падзеляць здабычу вялікую, кульгавыя будуць рабаваць нарабаванае.
24
І [ніводзін] жыхар ня скажа: «Я хворы». Народу, які жыве там, будуць адпушчаны беззаконьні.
← Chapter 32
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 34 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66