bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Isaiah 41
Isaiah 41
Belarusian Bokun
← Chapter 40
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 42 →
1
Маўчыце перада Мною, астравы! Няхай народы адновяць сілы свае. Няхай наблізяцца і прамовяць: «Станем разам на суд!»
2
Хто абудзіў праведніка з Усходу, паклікаў ногі ягоныя [ісьці], перад абліччам ягоным перамог народы і падпарадкаваў валадароў? Меч ягоны трэ іх на парахню, лук ягоны разносіць іх як салому.
3
Ён гоніць іх, ідзе спакойна дарогаю, па якой ніколі не хадзілі ногі ягоныя.
4
Хто ўчыніў і зьдзейсьніў гэта? Той, Які кліча пакаленьні здаўна. Я, ГОСПАД, — першы, і сярод апошніх Я такі Самы.
5
Убачылі астравы і спалохаліся, і канцы зямлі затрымцелі. Яны набліжаюцца і прыходзяць.
6
Кожны дапамагае бліжняму свайму і кажа брату свайму: «Будзь моцны!»
7
І ўмацоўвае майстар залатара, той, які б’е молатам — таго, які куе на кавадле, і кажа пра злучэньне: «Добрае яно», і ўмацоўвае цьвікамі, каб не хісталася.
8
А ты, Ізраіль, слуга Мой, Якуб, якога Я выбраў, насеньне Абрагама, сябра Майго,
9
ты, якога Я ўзяў з канцоў зямлі, і з ускраін ейных паклікаў цябе, і сказаў табе: «Ты — слуга Мой, Я выбраў цябе і не адкінуў цябе».
10
Ня бойся, бо Я з табою, не аглядвайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
11
Вось, асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, якія злуюцца на цябе, і стануцца як нішто, і загінуць усе, якія спрачаюцца з табою.
12
Будзеш шукаць іх, і ня знойдзеш тых, якія варагуюць з табою, і стануцца як нішто і загінуць тыя, якія ваююць з табою.
13
Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.
14
Ня бойся, чарвяк Якуб, жменька Ізраіль. Я дапамагаю табе, кажа ГОСПАД, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля».
15
Вось, Я перамяню цябе ў малатарню новую, вострую, зубчастую, і будзеш ты малаціць і трушчыць горы, і ўзгоркі сатрэш у мякіну.
16
Ты перасееш іх, і вецер разгоніць іх, і віхура разьвее іх, а ты будзеш радавацца ў ГОСПАДЗЕ і будзеш хваліцца Сьвятым Ізраіля.
17
Бедныя і ўбогія шукаюць вады, але няма яе, і язык іхні высах да смагі. Я, ГОСПАД, выслухаю іх, і [Я], Бог Ізраіля, не пакіну іх!
18
Я адкрыю на голых скалах рэкі, і пасярод далінаў — жаролы [вады]; і перамяню пустыню ў возера водаў, а сухую зямлю — у крыніцы водныя.
19
І Я пасаджу ў пустыні кедры, акацыі, мірты і дрэвы аліўныя, і пастаўлю ў стэпе разам кіпарыс, явар і бук,
20
каб убачылі і даведаліся, разгледзелі і зразумелі, што рука ГОСПАДА зрабіла ўсё гэта, і Сьвяты Ізраіля стварыў гэта.
21
Прадстаўце судовую справу вашую, кажа ГОСПАД. Прывядзіце доказы свае, кажа Валадар Якуба.
22
Няхай наблізяцца і паведамяць Нам, што будзе. Распавядзіце пра мінуўшчыну, якая яна была, і мы возьмем [гэта] да сэрца нашага, і пазнаем канец ейны, альбо [распавядзіце] пра будучыню, каб мы пачулі.
23
Распавядзіце, што мае стацца ў будучыні, і мы зразумеем, ці вы — богі. Зрабіце добрае або зрабіце ліхое, каб мы зьдзівіліся і ўбачылі [ўсе] разам.
24
Вось, вы — нішто, і праца вашая — нішто; гідота — той, хто вас выбірае.
25
Я пабудзіў [мужа] з поўначы, і ён прыйшоў з усходу сонца, і ён будзе клікаць імя Маё і будзе таптаць магнатаў як балота, як ганчар месіць гліну.
26
Хто паведаміў [гэта] ад пачатку, каб мы ведалі, і [паведаміў] раней, каб мы сказалі: «Слушна»? Але ніхто не паведаміў, ніхто не абвяшчаў, ніхто ня чуў словаў вашых.
27
Я ад пачатку [сказаў] Сыёну: «Вось яно», і для Ерусаліму даў дабравесьніка.
28
І Я глядзеў, і не было нікога, нікога, здатнага да рады, каб спытаць іх і атрымаць слова.
29
Вось, усе яны — падман, і ўчынкі іхнія — марныя, і ідалы іхнія — вецер і пустэча.
← Chapter 40
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 43
Chapter 44
Chapter 45
Chapter 46
Chapter 47
Chapter 48
Chapter 49
Chapter 50
Chapter 51
Chapter 52
Chapter 53
Chapter 54
Chapter 55
Chapter 56
Chapter 57
Chapter 58
Chapter 59
Chapter 60
Chapter 61
Chapter 62
Chapter 63
Chapter 64
Chapter 65
Chapter 66
Chapter 42 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66