bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 John 1
1 John 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 2 →
1
Аб тым, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што разглядалі і да чаго датыкаліся рукі нашыя, аб Слове жыцьця, —
2
(бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі і сьведчым і абвяшчаем вам гэтае вечнае жыцьцё, якое было ў Айца і зьявілася нам),
3
аб тым, што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі лучнасьць з намі; а нашая лучнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
4
I гэтае пішам вам, каб радасьць ваша была поўная.
5
I вось тое абвяшчэньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім жаднае цемры.
6
Калі мы кажам, што маем лучнасьць з Ім, а ходзім у цемры, дык манім і ня робім па праўдзе;
7
а калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, дык маем лучнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
8
Калі кажам, што ня маем грэху, — ашуківаем самых сябе, і няма ў нас праўды.
9
Калі вызнаём грахі нашыя, дык Ён — верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі нашыя і ачысьціць нас ад усякае няпраўды.
10
Калі кажам, што мы не саграшылі, дык робім ілжывым Яго, і няма ў нас слова Ягонага.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5