bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 John 4
1 John 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
1
Умілаваныя! ня ўсякаму духу верце, але выспрабуйце духаў, ці ад Бога яны, бо многа зьявілася на сьвеце фальшывых прарокаў.
2
Духа Божага пазнавайце з гэтага: усякі дух, які вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога;
3
а ўсякі дух, які не вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, і гэта дух антыхрыста, аб якім вы чулі, што ён прыдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце.
4
Дзеткі! вы — ад Бога і вы перамаглі іх; бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў сьвеце.
5
Яны ад сьвету, бо і гавораць ад сьвету, і сьвет слухае іх.
6
Мы ад Бога: хто знае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. Гэтак вось і пазнаем духа праўды і духа манлівасьці.
7
Умілаваныя! будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і знае Бога.
8
Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Боґ ёсьць любоў.
9
Божая любоў да нас у тым выявілася, што Бог паслаў на сьвет адзінароднага Сына Свайго, каб мы жылі праз Яго.
10
У тым любоў, не што мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго дзеля зьмілаваньня над грахамі нашымі..
11
Умілаваныя! калі Бог палюбіў нас гэтак, дык і мы павінны любіць адзін аднаго.
12
Бога ніхто ніколі ня бачыў: калі-ж мы любім адзін аднаго, дык Боґ у нас прабывае, і любоў Яго дасканалая ў нас.
13
Што мы прабываем у Ім, і Ён у нас, пазнаем па тым, што Ён даў нам ад Духа Свайго.
14
I мы бачылі й сьведчым, што Ацец паслаў Сына, Збавіцеля сьвету.
15
Хто вызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым прабывае Бог, і ён у Богу.
16
I мы пазналі любоў, якую мае да нас Бог, і паверылі ў яе. Бог ёсьць любоў, і той, хто прабывае ў любві, прабывае ў Богу, і Бог у ім.
17
Любоў дасканаліцца з намі на тое, каб мы мелі адвагу ў дзень суда, бо які Ён, гэткія й мы ў гэтым сьвеце.
18
Страху няма ў любві, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; хто баіцца, той у любві недасканалы.
19
Мы любім Яго, бо Ён перш палюбіў нас.
20
Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той брахун; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, якога ня бачыць?
21
I мы маем ад Яго гэткую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5