bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 John 5
1 John 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
1
Кожын, хто веруе, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожын, хто любіць Радзіўшага, любіць і Народжанага ад Яго.
2
Што любім дзяцей Божых, пазнаем з таго, калі любім Бога і выпаўняем запаведзі Яго.
3
Бо тое ёсьць любоў да Бога,. каб мы выпаўнялі запаведзі Яго; і запаведзі Яго не цяжкія.
4
Бо кожны, народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, вера нашая.
5
Хто той, што перамагае сьвет, калі ня веруючы, што Ісус ёсьць Сын Божы?
6
Гэты ёсьць Ісус Хрыстос, які прайшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух сьведчыць, бо Дух ёсьць праўда.
7
Бо тры сьведчаць на небе: Ацец, Слова і Сьвяты Дух, і гэтыя тры ёсьць адно.
8
I тры сьведчаць на зямлі: дух, вада і кроў; і гэтыя тры — адно.
9
Калі мы прымаем сьведчаньне чалавечае, дык сьведчаньне Божае — большае, бо гэта ёсьць сьведчаньне Божае, якім Бог сьведчыць аб Сыне Сваім.
10
Хто ў Сына Божага веруе, мае пасьведчаньне ў самым сабе; хто ня верыць Богу, той ілжывым зрабіў Яго, бо ня ўвераваў у пасьведчаньне, якім Бог засьведчыў аб Сыне Сваім.
11
А гэтае сьведчаньне ў тым, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё ў Сыне Яго.
12
Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця.
13
Гэтае напісаў я вам, веруючым у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае, ды каб веравалі ў імя Сына Божага.
14
I вось адвага, якую мы маем да Яго, што, калі просім чаго водле волі Яго, Ён слухае нас;
15
а калі мы ведаем, што Ён слухае нас у-ва ўсім, чаго-б мы ні прасілі, — дык ведаем, што дастанем прошанае ад Яго.
16
Калі хто бачыць брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмерць, то няхай моліцца, і (Бог) дасьць яму жыцьцё, гэным, што грашаць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць: не аб гэтым кажу маліцца.
17
Усякая няпраўда ёсьць грэх, але грэх не на сьмерць.
18
Мы ведаем, што кожын, хто народжаны ад Бога, не грашыць; а народжаны ад Бога захоўвае сябе, і ліхі не зачэпіць яго.
19
Мы ведаем, што мы ад Бога, і што ўвесь сьвет ляжыць у зьле.
20
Ведаем такжа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам розум, каб пазналі (Бога) праўдзівага; і мы ў праўдзівым Сыне Яго Ісусе Хрысьце: Гэты ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.
21
Дзеткі! захоўвайце сябе ад ідалаў. Амін.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
All chapters:
1
2
3
4
5