bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 John 2
1 John 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
1
Дзеткі мае! пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі бы хто саграшыў, дык маем Заступніка перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка;
2
Ён ёсьць зьмілаваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але й за грахі ўсяго сьвету.
3
А што мы пазналі Яго, даведываемся з таго, што выпаўняем запаведзі Яго.
4
Хто кажа: я пазнаў Яго, але запаведзяў Яго не выпаўняе, той брахун, і няма ў ім праўды;
5
а хто выпаўняе слова Яго, у тым запраўды любоў Божая завяршылася: з гэтага пазнаём, што мы ў Ім.
6
Хто кажа, што ў Ім прабывае, той павінен хадзіць так, як Ён хадзіў.
7
Браты! ня новую запаведзь пішу вам, але запаведзь старадаўную, якую вы мелі ад пачатку: запаведзь старадаўная ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.
8
Зноў жа і новую запаведзь пішу вам, што праўдзіва і ў Ім, і ў вас: што праходзе цемра, і праўдзівае сьвятло сьвеціць ужо.
9
Хто кажа, што ён у сьвятле, а ненавідзіць брата свайго, той у цемры дагэтуль.
10
Хто любіць брата свайго, той прабывае ў сьвятле, і няма ў ім спакушэньня;
11
а хто ненавідзіць брата свайго, той у цемры знаходзіцца і ў цемры ходзіць ды ня ведае, куды йдзе, бо цемра вочы яму асьляпіла.
12
Пішу вам, дзеткі, што дараваны вам грахі дзеля іменьня Яго.
13
Пішу вам, айцы, бо вы пазналі Істнуючага ад пачатку. Пішу вам, дзяцюкі, бо вы перамаглі злога. Пішу вам, падросткі, бо вы пазналі Айца.
14
Я напісаў вам, айцы, бо вы пазналі Беспачатнага. Я напісаў вам, дзяцюкі, бо вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі злога.
15
Ня любеце сьвету, ні таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любві Айца.
16
Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, пажаданьне вачэй і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад гэтага сьвету.
17
I сьвет праходзе, і пажаданьне яго, а хто выпаўняе волю Божую, той трывае давеку.
18
Дзеці! Апошняя гадзіна! I, як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, а цяпер зьявілася многа антыхрыстаў, дык мы і пазнаем з гэтага, што настала апошняя гадзіна.
19
Яны выйшлі спаміж нас, але ня былі з нашых; бо, каб яны былі з нашых, дык асталіся-б з намі; але яны выйшлі, каб выявілася, што ня ўсе з нашых.
20
Дый вы маеце памазаньне ад Сьвятога і ведаеце ўсё.
21
Я напісаў вам не затым, што вы ня ведалі-б праўды, але затым, што вы ведаеце яе, дый што ўсякая ілжа не ад праўды.
22
Хто брахун, калі ня той, хто адкідае, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэта — антыхрыст, які адкідае Айца і Сына.
23
Усякі, хто адкідае Сына, ня мае і Айца.
24
Дык што вы чулі ад пачатку, тое няхай і прабывае ў вас; калі прабывацьме ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, то й вы прабываць будзеце ў сыне і Айцу.
25
І вось гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё вечнае.
26
Гэта я напісаў вам аб тых, што зводзяць вас.
27
Дый памазаньне, якое вы дасталі ад Яго, у вас прабывае, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але, як гэтае самае памазаньне вучыць вас аб усім, а яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым прабывайце.
28
Дык вось, дзеткі, прабывайце ў Ім, каб, як Ён зьявіцца, мець нам адвагу й не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.
29
Калі вы ведаеце, што Ён праведнік, дык ведайце й тое, што ўсякі, хто праўду робе, ад яго народжаны.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5