bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 John 3
1 John 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
1
Глядзеце, якую любоў даў нам Ацец, каб нам называцца Дзяцьмі Божымі. Сьвет затым ня ведае вас, што не пазнаў Яго.
2
Умілаваныя! мы цяпер дзеці Божыя, але яшчэ ня выявілася, што мы будзем. Ведаем толькі, што, калі выявіцца, дык будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.
3
I ўсякі, хто мае гэту надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты.
4
Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне.
5
I вы ведаеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.
6
Усякі, хто ў Ім прабывае, не грашыць; усякі, хто грашыць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.
7
Дзеткі! няхай ніхто вас ня зводзіць. Хто робіць праўду, той праведны, як і Ён праведны.
8
Хто робіць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьніштожыць дзела д’яблавае.
9
Усякі, народжаны ад Бога, грэху ня робіць, бо насеньне Яго прабывае ў ім, і ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.
10
Дзеці Божыя і дзеці д’яблавы пазнаюцца гэтак: кожын, хто ня робіць праўды, ня ёсьць ад Бога, таксама як і той, хто ня любіць брата свайго.
11
Бо гэткае ёсьць абвяшчэньне, што вы чулі ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго, —
12
ня гэтак, як Каін, што быў ад ліхога й забіў свайго брата. А за што забіў яго? За тое, што ягоныя ўчынкі былі благія, а брата яго — справядлівыя.
13
Ня дзівуйцеся, браты маі, калі сьвет ненавідзіць вас.
14
Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто-ж ня любіць брата, прабывае ў сьмерці.
15
Кожын, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагуб; а вы ведаеце, што ніводзін душагуб ня мае жыцьця вечнага, у ім прабываючага.
16
У тым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны пакладаць душы свае за братоў.
17
А хто мае дастатак у сьвеце, але, бачучы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца свае, — дык як прабывае ў ім любоў Божая?
18
Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але дзелам і праўдаю!
19
I гэтак пазнаем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.
20
Бо, калі сэрца нас асуджаеі дык тым балей Бог, бо Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.
21
Умілаваныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык маем адвагу перад Богам,
22
і, чаго ні папросім, дастанем ад Яго, бо выпаўняем запаведзі Яго і робім добрае прад абліччам Ягоным.
23
А запаведзь Яго тая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён запаведаў нам.
24
I хто захоўвае запаведзі Яго, той прабывае ў Ім, і Ён у тым. А што ён прабывае ў нас, даведваемся па Духу, Якога Ён нам даў.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5