bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Timothy 1
1 Timothy 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 2 →
1
Паўла, Апостал Ісуса Хрыста па загаду Бога, Збавіцеля нашага і Госпада Ісуса Хрыста, надзеі нашае,
2
Цімахвею, праўдзіваму сыну ў веры: ласка, міласьць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
3
Адыходзячы ў Македонію, я ўпрасіў цябе быць у Эфэсе і загадаць некаторым, каб яны ня вучылі іншага
4
і не займаліся міфамі ды радаводамі бясконца, якія робяць больш спрэчак, чымся Божага збудаваньня ў веры.
5
Завяршэньне-ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумленьня ды веры бяз хітрыкаў,
6
ад чаго адступіўшы, некаторыя ўзьбіліся на шлях пустаслоўя,
7
жадаючы быць вучыцялямі закону, ды не разумеючы ані таго, аб чым гавораць, ані таго, што сцьвярджаюць.
8
А мы ведаем, што закон добры, калі хто законна карыстаецца ім,
9
ведаючы тое, што закон не пакладзены для праведніка, але для беззаконных і непакорных, бязбожных і грэшнікаў, распусных і паганых, для забойцаў бацькоў і матак, для душагубаў,
10
для блуднікаў, мужаложнікаў, грабежцаў людзей, брахуноў, вераломных і для іншага, што праціўна здаровай навуцы,
11
водле Эвангельля славы шчаснага Бога, якое мне даверана.
12
I дзякую Хрысту Ісусу Госпаду нашаму, Які дае мне сілу, што Ён прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэньне,
13
мяне, які раней і зьняважаў, і перасьледаваў, і крыўдзіў, але памілаваны, бо рабіў гэта праз няведаньне, у няверы.
14
Ласка-ж Госпада нашага памножылася ўва мне разам з вераю і любоўю ў Хрысьце Ісусе.
15
Вернае гэтае слова і ўсякага прыйма вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў на сьвет збавіць грэшнікаў, а каторых я першы.
16
Але дзеля таго я й памілаваны, каб Ісус Хрысгос у-ва мне першым паказаў усю доўгацярплівасьць, на прыклад тым, што хочуць верыць у Яго дзеля жыцьця вечнага.
17
Цару-ж вякоў нятленнаму, нявідомаму, адзінаму прамудраму Богу чэсьць і слава на векі вякоў. Амін.
18
Гэты запавет выкладаю табе, сын мой Цімахвей, водле былых аб табе прароцтваў, каб ты ваяваў згодна з імі добрую вайну,
19
маючы веру і добрае сумленьне, адкінуўшы якое некаторыя заняпалі ў веры;
20
із якіх Імяней і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не зьняважаць (Бога).
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6