bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Timothy 5
1 Timothy 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 6 →
1
Старога не дакарай, але малі, як бацьку; малодшых, як братоў;
2
старых жанчын, як матак; малодшых, як сёстраў, з усякаю чыстасьцяй.
3
Удоваў паважай, тых, што ўдовы запраўды.
4
Калі-ж якая ўдава мае дзяцей, ці ўнукаў, дык яны насамперш няхай вучацца паважаць уласны дом і ў свой чарод аддзячыць бацьком: бо гэта добра і ўгодна перад Богам.
5
Праўдзівая-ж удава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уначы і ўдзень,
6
раскошніца-ж, жывучы, мёртвая.
7
I гэтае загадвай ім, каб былі беззаганнымі.
8
Калі-ж хто аб сваіх, а асабліва аб хатніх не клапоціцца, той адрокся ад веры і горш за нявернага.
9
Удава-ж няхай выбіраецца ня менш, як шасьцідзесяцігодняя, якая была жонкаю аднаго мужа,
10
дазнаная з добрых учынкаў, ці дзяцей узгадавала, ці прымала падарожных, ці абмывала ногі сьвятым, ці памагала нешчасьлівым, ці рупілася аб кожную добрую справу.
11
А маладых удоў ня прымай, бо яны, разласаваўшыся насупраць Хрысту, хочуць замуж;
12
яны падлягаюць асуджэньню, бо адкінулі ранейшую веру;
13
да таго-ж яны, гуляючы, прывучаюцца хадзіць па дамох; дый ня толькі гуляшчыя, але й баўтлівыя, і цікавыя, і гавораць, чаго ня сьлед.
14
Дык хачу, каб маладыя ўдовы йшлі замуж, радзілі дзяцей, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякае падставы дзеля абмаўляньня:
15
бо некаторыя ўжо зьвярнулі на сьлед шатана.
16
Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай памагае ім і не абцяжае Царквы, каб яна памагала запраўдным удовам.
17
Старшыя, якія старшынствуюць добра, варты падвойнае пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
18
Бо Пісаньне кажа: не закелзай вала, які малоціць, і: работнік варты нагароды сваей. (Другазак. 25:4; Мацьв. 10:10)
19
Абвінавачаньне на старшага ня йначай прымай, як пры двох ці трох сьведках.
20
Тых, што грашаць, дакарай перад усімі, каб і іншыя страх мелі.
21
Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі Ангеламі заклінаю цябе захаваць гэтае, не асуджаючы наперад, нічога ня робячы водле ўнады.
22
Рук хутка ні на кога не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахох; хавай сябе чыстым.
23
Дый ня пі адну ваду, але ўжывай крыху віна дзеля жывата твайго і частых тваіх недамаганьняў.
24
Грахі ў іншых людзей яўныя і наперадзе вядуць на асуджэньне, а за іншымі ідуць сьледам.
25
Гэтак сама і добрыя ўчынкі наперад яўныя; а калі інакш, схавацца ня могуць.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6