bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Timothy 4
1 Timothy 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
1
Дух жа ясна кажа, што ў астатнія часы некаторыя адступяцца ад веры, слухаючыся духоў спакушаючых і навук дэманавых,
2
у крывадушнасьці брахлівых, загарэлых у сумленьні сваім,
3
што забяраняюць жаніцца, (кажуць) узьдзержывацца ад ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і пазнаўшымі праўду.
4
Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішта не ганебнае, што прымаецца з падзякаю,
5
бо асьвячаецца словам Божым і малітваю.
6
Падаючы гэтае братом, будзеш добрым служкай Ісуса Хрыста, кормленым словамі веры і добрай навукай, за якой ты пасьледаваў.
7
А паганых і бабскіх казак цурайся, сябе-ж прывучай да багабойнасьці;
8
бо цялеснае навытараньне мала карыснае, а багабойнасьць на ўсё карысная, маючы прырачэньне жыцьця цяперашняга і будучага.
9
Слова гэтае вернае і ўсякага прыняцьця годнае.
10
Бо мы дзеля гэтага і працуем, дый ненавідзяць нас, што спадзяваліся на Бога Жывога, які ёсьць Збавіцель усіх людзей, а найбалей верных.
11
Апавядай гэтае і навучай.
12
Няхай ніхто не пагарджае маладосьцяй тваей, але будзь узорам для верных у слове, у жыцьці, у любві, у духу, у веры, у чыстасьці.
13
Пакуль прыду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.
14
Ня будзь няўважлівым на здольнасьць у табе, што дадзена табе прароцтвам, з узлажэньнем рук сьвяшчэнства.
15
На гэта зважай, у гэтым будзь, каб пасьпяваньне твае для ўсіх было яўнае.
16
Уваходзь у сябе і ў навуку, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, што слухаюць цябе.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6