bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Timothy 2
1 Timothy 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 3 →
1
Дык перш за ўсё прашу ўпрашаць, маліцца, умаляць ды дзякаваць за ўсіх людзей,
2
за цароў і за ўсіх, што наверсе, каб вясьці нам жыцьцё ціхое і спакойнае ў-ва ўсякай багабойнасьці і чыстасьці,
3
бо гэта добра і прыемна перад Спасам нашым Богам,
4
Які хоча, каб усе людзі збавіліся і да пазнаньня дайшлі.
5
Бо Бог адзін і адзін пасярэднік між Богам і людзьмі — чалавек Хрыстос Ісус,
6
што аддаў Сябе дзеля адкупленьня ўсіх, сьвядоцтва сваім часом,
7
дзеля Якога я пастаўлены зьвястуном і Апосталам (праўду кажу ў Хрысьце, не маню), вучыцелем паганаў у веры і праўдзе.
8
Дык жадаю, каб на кожным месцы маліліся мужы, узьнімаючы чыстыя рукі бяз гневу і сумляваньня;
9
каб таксама й жанчыны, у прыстойнай вопратцы, са стыдлівасьцяй і мудрасьцяй аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,
10
але добрымі ўчынкамі (што прыстойна жанчынам, якія на багабойнасьць сябе пасьвяцілі).
11
Жанчына няхай моўчкі вучыцца ўсякае пакоры,
12
а жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам верхаводзіла, але каб у бязмоўнасьці была.
13
Бо перш створаны Адам, а пасьля Ева;
14
і не Адам быў спакушаны, але жана, спакушаная, у праступку была,
15
збаўлёна-ж будзе праз раджэньне дзяцей, калі будзе трываць у веры й любві ды ў сьвятасьці з мудрасьцяй.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6