bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Timothy 3
1 Timothy 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
1
Вернае слова: калі хто япіскапства жадае, добрага дзела жадае.
2
Дык-жа япіскапу трэба быць беззаганным, аднае жаны мужам, цьвярозым, мудрым, чэсным, гасьцінным, навучаючым,
3
ня п’яніцай, не забіякай, ня зьдзірцам, але ціхім, неваяўнічым, не срэбралюбцам,
4
каб добра сваім домам кіраваў, дзяцей у паслухмянасьці дзяржаў з усякай пашанай;
5
бо хто ня ўмее кіраваць уласным домам, ці будзе той турбавацца аб Царкве Божай?
6
(Трэба быць) не з нованаверненых, каб не загардзеў і не падпаў пад асуджэньне з д’яблам.
7
Трэба яму і сьвядоцтва мець добрае ад вонкавых, каб ня ўпасьці ў дакор і сеці д’яблавы.
8
Дыяканам таксама (трэба) быць чэснымі, не двуязычнымі, не прагавітымі на віно, ня зьдзірцамі,
9
каб мелі тайну веры ў чыстым сумленьні.
10
I. гэтакіх трэба перш выпрабоўваць, потым, калі беззаганныя, няхай служаць.
11
Гэтак сама і жонкам трэба быць чэснымі, не абмоўніцамі, цьвярозымі, вернымі ўва ўсім.
12
Дыяканы каб былі мужамі аднае жонкі, добра кіруючы дзяцьмі і домам сваім,
13
бо хто добра паслужыў, падгатоўваюць сабе добрую ступень і вялікую адвагу ў веры ў Хрыста Ісуса.
14
Гэтае табе пішу, спадзяючыся зараз прыйсьці да цябе,
15
каб ты, калі забаўлюся, ведаў, як трэба жыці ў доме Божым, які ёсьць Царква Бога Жывога, стоўп і ўмацаваньне праўды.
16
I запраўды — вялікая ёсьць тайна багабойнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў сябе ў Духу, паказаў сябе Ангелам, абвешчаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў славе.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6