bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Galatians 1
Galatians 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 2 →
1
Паўла Апостал, (выбраны не людзьмі і не праз чалавека, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, што ўскрасіў Яго з мертвых,)
2
і ўсе браты, што са мною, цэрквам галятыйскім:
3
ласка вам і мір ад Бога Айца і ад Госпада нашага Ісуса Хрыста,
4
Які аддаў сябе за грахі нашыя, каб выбавіць нас ад сучаснага веку крывадушнасьці, па волі Бога і Айца нашага,
5
Якому слава на векі вякоў. Амін.
6
Дзіўлюся, што вы гэтак хутка адвярнуліся ад паклікаўшага вас ласкай Хрыстовай да іншага дабравешчаньня,
7
якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць такія, што вас трывожаць і хочуць перавярнуць Эвангельле Хрыстовае.
8
Але, калі-б навет мы або Ангел з неба пачаў дабравесьціць па-над тое, што мы абвяшчалі вам, няхай будзе анатэма!
9
Як раней мы сказалі, і цяпер ізноў кажу: хто дабравесьціць вам па-над тое, што вы прынялі, няхай будзе анатэма!
10
Бо ці-ж я людзей шукаю, ці Бога? ці людзям дагаджаць стараюся? Бо калі-б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыстовым.
11
Апавяшчаю-ж вас, браты, што Эвангельле, якое я абвяшчаў, ня ёсьць чалавечае;
12
бо я ані прыняў яго ад чалавека, ані навучыўся, але праз адкрыцьце Ісуса Хрыста.
13
Бо вы чулі аб маім ранейшым жыцьці ў Юдэйстве, што я бяз меры перасьледаваў Божую Царкву і пустошыў яе,
14
і апераджаў у юдэйстве многіх равесьнікаў у родзе маім, будучы найбольш руплівым аб бацькаўскія пераказы мае.
15
Калі-ж Богу ўгодна было, выбраўшы мяне ад чэрава маткі маей і паклікаўшы ласкай сваей,
16
адкрыць у-ва мне Сына Свайго, каб я дабравесьціў Яго сярод паганаў, — дык я не пачаў зараз-жа радзіцца з целам і крывёю
17
і не пайшоў у Ерузалім да Апосталаў, што былі да мяне,. а пайшоў у Арабію ды йзноў вярнуўся ў Дамаск.
18
Пасьля, цераз тры гады, хадзіў я ў Ерузалім бачыцца з Пётрай і прабыў у Яго пятнаццаць дзён.
19
Другога-ж з Апосталаў я ня бачыў нікога, апрача Якуба, брата Госпадавага.
20
А што пішу вам, дык вось перад Богам, што не маню.
21
Пасьля пайшоў я ў староны Сірыі і Кілікіі.
22
Абліччам жа быў я няведамы цэрквам Юдэі, што ў Хрысьце,
23
а толькі чулі яны, што той, хто калісь перасьледаваў нас, цяпер добравесьціць веру, якую раней нішчыў;
24
і славілі за мяне Бога.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6