bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Galatians 4
Galatians 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
1
Кажу-ж: пакуль насьледнік — дзіця, ён нічым ня розьніцца ад раба, хаця і гаспадар усяго,
2
але ён пад апякунамі і аканомамі аж да вазначанага айцом часу.
3
Гэтак і мы, калі былі дзяцьмі, былі паняволены матэряльнымі зачаткамі сьвету;
4
калі-ж прыйшла поўня часу, Бог паслаў сына Свайго, які нарадзіўся ад жанчыны і быў пад законам,
5
каб адкупіць тых, што пад законам, каб нам узяць усынаўленьне.
6
А як вы сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, які галосе: Авва, Ойча!
7
Дзеля гэтага ты ўжо ня раб, але сын; а калі сын, дык і насьледнік Божы праз Хрыста.
8
Але тагды, ня ведаючы Бога, вы служылі тым, што не па прыродзе богі;
9
цяпер-жа, пазнаўшы Бога, а балей — пазнаныя Богам, як вы варочаецеся ізноў да бяссільных і бедных матэр’яльных зачаткаў, якім хочаце служыць нанова?
10
Вы пілнуеце дні, месяцы, часы і годы.
11
Баюся за вас, ці не надарма я працаваў у вас.
12
Малю вас, браты, будзьце, як і я; бо і я, як вы. Вы нічым ня скрыўдзілі мяне;
13
ведаеце-ж, што я ў бяссільлі цела прапаведываў вам Эвангельле першы раз,
14
і вы не пагардзілі спакусай маей, што ў целе маім, і не адапхнулі, але прынялі мяне, як Ангела Божага, як Хрыста Ісуса.
15
Якое-ж было шчасьце вашае! Сьведчу-ж вам, што, калі-б было магчыма, вырваўшы вочы вашыя, аддалі-б вы мне.
16
Дык ці-ж я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?
17
Рупяцца аб вас нягодна, а хочуць адлучыць вас, каб вы рупіліся аб іх.
18
Добра-ж рупіцца аб добрым заўсёды, а ня толькі, як я прыходжу да вас,
19
дзеткі мае, якімі ізноў мучуся ў радзінах, пакуль ня знойдзе абраз свой у вас Хрыстос!
20
Хацеў бы я цяпер быць у вас і зьмяніць голас мой, бо я ў недаўменьні аб вас.
21
Скажэце мне вы, што жадаеце быць пад законам: ці-ж вы ня слухаеце закону?
22
Бо напісана, што Аўраам меў двох сыноў: аднаго ад рабыні, а другога ад вольнай. (Быт. 16:15; 21:3)
23
Але, каторы ад рабыні, той народжаны водле цела, а каторы ад вольнай, той водле прырачэньня.
24
Гэта ёсьць інасказ. Бо гэта два запаветы: адзін ад гары Сынайскае, што родзіць на рабства, якое ёсьць Агара;
25
бо Агара ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, ды з дзяцьмі сваімі ў рабстве;
26
а вышэйшы Ерузалім свабодны, які ёсьць маці ўсім нам.
27
Бо напісана: Узьвесяліся, няплодная, якая не раджаеш; загукай і загаласі ты, якая ня мучылася, родзячы. Бо ў пакіненай шмат балей дзяцей, чымся ў маючай мужа. (Ісая 54:1)
28
Мы-ж, браты, — водле Ізаака, дзеці прырачэньня.
29
Але, як тагды народжаны водле цела перасьледаваў таго, што водле духа, гэтак і цяпер.
30
Што-ж кажа Пісаньне? Выжані рабыню і сына яе, бо сын рабыні ня будзе насьледнікам разам з сынам свабоднай. (Быт 21:10)
31
Вось-жа, браты, мы дзеці не рабыні, а свабоднай.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6