bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Galatians 6
Galatians 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
1
Браты, калі і ўпадзе чалавек у якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, наглядаючы за сабою, каб і табе ня быць спакушаным.
2
Насеце берамя адзін аднаго і гэтак выпаўняйце закон Хрыстовы.
3
Бо хто думае, што ён ёсьць нешта, будучы нічым, зводзіць самога сябе.
4
Дзела-ж свае няхай кожны выпрабуе і тагды будзе мець пахвалу толькі ў сабе, а не ў другім.
5
Бо кожны панясе свае берамя.
6
Хто-ж вучыцца слова, няхай дзеліцца ўсякім дабром з тым, хто навучае.
7
Не ашуківайце сябе! з Бога не насьмяешся. Бо што чалавек пасее, тое і пажне:
8
хто сее ў цела свае, ад цела пажне тленнасьць; а хто сее ў духа, ад духа пажне жыцьцё вечнае.
9
Робячы-ж дабро, ня журымася: бо ў свой час пажнем, не слабеючы.
10
Дык, дакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбалей таварышом па веры.
11
Бачыце, як многа напісаў я вам сваею рукою.
12
Жадаючыя хваліцца паводле цела прымушаюць вас абрэзывацца толькі дзеля таго, каб ня быць перасьледаванымі за крыж Хрыстоў;
13
бо і тыя, што абрэзываюцца, самі ня пілнуюць закону, але хочуць, каб вы абрэзываліся, каб пахваліцца ў вашым целе.
14
Мне-ж няхай ня здарыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, якім для мяне сьвет укрыжаваны, і я для сьвету.
15
Бо ў Хрысьце Ісусе нічога ня значыць ані абрэзаньне, ні неабрэзаньне, але новы твор
16
І хто паступае паводле гэтага правіла, мір ім і зьмілаваньне і Ізраілю Божаму.
17
Урэшце, няхай ніхто ня робіць мне цяжару, бо Я нашу раны Госпада Ісуса на целе маім.
18
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін. Да Галятаў пісана з Рыму.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
All chapters:
1
2
3
4
5
6