bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Galatians 5
Galatians 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 6 →
1
Дык стойце ў волі, якою вызваліў нас Хрыстос, і не падпадайце ізноў пад ярмо рабства.
2
Вось я, Паўла, кажу вам, што, калі абрэзываецеся, дык Хрыстос вас нічым не ўспаможа.
3
Яшчэ сьведчу ўсякаму чалавеку, які абрэзываецца, што ён павінен выпаўніць увесь закон.
4
Вы далёкія ад Хрыста; вы, што апраўдываецеся законам, адпалі ад ласкі;
5
мы-ж духам ад веры чакаем надзеі праведнасьці;
6
бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абрэзаньне, ні неабрэзаньне, але вера, што дзеець праз любоў.
7
Вы беглі добра: хто ўбіў вам не карыцца праўдзе?
8
Гэткае перакананьне не ад Таго, Хто вас заклікае.
9
Крошка кісьлі ўсё цеста квасіць.
10
Я пэўны ў вас у Госпадзе, што нічога ня будзеце думаць інакш; хто-ж вас баламуціць, той, хто-б ён ні быў, панясе на сабе асуджэньне.
11
Калі-ж я, браты, і цяпер абвяшчаю абрэзаньне, дык завошта-ж яшчэ мяне перасьледуюць? Тагды спакуса крыжа зьніштожылася-бы.
12
О, каб былі адсечаны тыя, што вас бунтуюць!
13
Бо вы к волі пакліканы, браты; каб толькі воля ваша ня была сродкам для цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.
14
Бо ўвесь закон у адным слове поўніцца: любі бліжняга твайго, як самога сябе. (Ляв 19:18)
15
Калі-ж адзін аднаго грызецё і заядаеце, сьцеражыцеся, каб ня былі загублены адзін адным.
16
Я-ж кажу: хадзеце духам і пажаданьняў цела не спаўняйце.
17
Бо цела хоча супраць духу, а дух супраць целу: яны адно аднаму працівяцца, каб вы ня тое рабілі, чаго хацелі-б.
18
Калі-ж вы ведзены духам, дык вы не пад законам.
19
Учынкі-ж цела ведамыя; яны ёсьць: блуд, распуста, нячыстасьць, сваволя,
20
пакланеньне ідалам, чарадзейства, варожасьць, спрэчкі, гарачнасьць, гнеў, сварлівасьць, нязгода, гарэзіі,
21
ненавісьць, забойствы, пянства, няпрыстойнасьць і падобнае; гэтае кажу вам наперад, як і казаў, што тыя, хто гэтак робіць, Царства Божага не ўнасьледуюць.
22
Плод жа духа: любоў, радасьць, мір, доўгацярплівасьць, добрасьць, міласэрдзе, вера,
23
ціхасьць, паўзьдзержлівасьць. На гэтакіх няма закону.
24
А Хрыстовыя раскрыжавалі цела з мукамі і пажаданьнямі.
25
Калі мы жывем духам, дык і паступаем духам.
26
Ня будзем задавацца, адзін аднаго дражнячы, адзін аднаму завідуючы.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6