bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Galatians 2
Galatians 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 3 →
1
Пасьля, цераз чатырнаццаць гадоў, хадзіў я ізноў у Ерузалім з Варнаваю, узяўшы з сабою і Ціта.
2
Хадзіў-жа згодна з адкрыцьцем і вылажыу ім, асабліва-ж выдатнейшым, Эвангельле, якое абвяшчаю між паганамі, ці не надарма хаджу я, або хадзіў?
3
Але і Ціт, што быў са мною, як Грэк, ня быў прымушаны абрэзацца.
4
Фальшывым-жа братом, што паўкрадаліся, ды якія прыходзяць украдня падглядзець нашу свабоду, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб паняволіць нас,
5
мы ні на гадзіну не паддаліся і не пакарыліся, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.
6
А ад тых, што лічаць сябе нечым, (якімі-б яны ні былі некалі, для мяне ўсё роўна: Бог не пазірае на аблічча чалавека), — дык тыя, што думаюць аб сабе, не ўзлажылі на мяне нічога;
7
але наадварот, угледзіўшы, што мне даверана дабравешчаньне неабрэзаньня, як Пётры абрэзаньня, —
8
(бо Той, Хто дапамог Пётры ў Апостальстве абрэзаньня, дапамагаў і мне між паганамі), —
9
і пазнаўшы ласку, даную мне, — Якуб і Кіфа і Іоан, што здаюцца стаўбамі, падалі мне і Варнаве руку лучнасьці, каб нам (ісьці) да паганаў, а ім да абрэзаных,
10
толькі каб мы памяталі аб убогіх, што я і стараўся рабіць, гэтае самае.
11
Калі-ж Пётра прыйшоў у Антыохію, дык я паўстаў супраць яго водле аблічча ягонага, бо ён заслужыў на дакор.
12
Бо перш, чым прыйшлі некаторыя ад Якуба, еў разам з паганамі; а, як прыйшлі, таіўся і ўхіляўся, баючыся абрэзаных.
13
Разам з ім крывадушнічала і рэшта Жыдоў; — ажно й Варнава быў захоплены іх крывадушнасьцяй.
14
Але, калі я ўбачыў, што яны няпроста ходзяць па праўдзе Эвангельскай, дык сказаў Пётры пры ўсіх: калі ты, будучы Жыдом, жывеш па-паганску, а не па-жыдоўску, дык чаму паганаў прымушаеш жыць па-жыдоўску?
15
Мы па прыродзе Жыды, а не з паганаў грэшнікі, —
16
ведаючы, што чалавек апраўдываецца не дзеламі закону, а толькі вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца вераю ў Хрыста, а не дзеламі закону, бо дзеламі закону не апраўдаецца ніводнае цела.
17
Калі-ж, шукаючы апраўданьня ў Хрысьце, мы і самыя аказаліся грэшнікамі, дык ці-ж Хрыстос слуга грэху? Няхай ня станецца!
18
Бо, калі я ізноў будую, што зруйнаваў, дык сам сябе стаўляю за праступніка.
19
Бо праз закон я памер для закону, каб жыць для Бога.
20
Я раскрыжаваны разам з Хрыстом. I ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, дык жыву вераю ў Сына Божага, што палюбіў мяне і выдаў сябе за мяне.
21
Не адкідаю ласкі Божае. А калі праз закон апраўданьне, дык Хрыстос надарма памер.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6