bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Chronicles 11
1 Chronicles 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 12 →
1
І сабраўся ўвесь Ізраіль да Давіда ў Хэўрон, кажучы: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё.
2
І ўчора, і пазаўчора, і за жыцьця Саўла валадара ты выводзіў і ўводзіў Ізраіль, і ГОСПАД, Бог твой, сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіль, і ты будзеш правадыром над народам Маім Ізраілем”».
3
І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля да валадара ў Хеўрон, і заключыў Давід запавет ў Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА; і яны памазалі Давіда на валадара над Ізраілем, паводле слова ГОСПАДА праз Самуэля.
4
І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Ерусаліму, гэта [значыць] Евусу. І там [былі] Евусеі, жыхары зямлі той.
5
І сказалі жыхары Евусу Давіду: «Ты ня ўвойдзеш сюды». Але Давід здабыў крэпасьць Сыён, гэта горад Давіда.
6
І сказаў Давід: «Той, хто першы паб’е Евусеяў, будзе галоўным і князем». І ўзыйшоў першым Ёаў, сын Цэруі, і стаў галоўным.
7
І жыў Давід у крэпасьці, дзеля гэтага назвалі яе горадам Давіда.
8
І ён забудаваў горад навокал, ад Міло і навокал, а Ёаў аднавіў рэшту гораду.
9
І хадзіў Давід у моцы, і дужэў, і ГОСПАД Магуцьцяў [быў] з ім.
10
І вось галоўныя, якія [былі] з дужых Давіда, і якія ўмацоўвалі з ім валадарства ягонае, з усім Ізраілем, каб паставіць яго за караля, паводле слова ГОСПАДА адносна Ізраіля.
11
І вось лік магутных, якія [былі] з Давідам: Яшавэам, сын Хахмоні, галоўны з трыццаці. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў іх адным разам.
12
Пасьля яго Элеазар, сын Дадо Ахахіта. Ён — [адзін] з трох магутных.
13
Ён быў з Давідам у Пас-Даміме, і Філістынцы сабраліся там на вайну. І была частка поля засеяна ячменем, і народ уцёк перад абліччам Філістынцаў.
14
І яны сталі пасярод поля, і абаранілі яго, і пабілі Філістынцаў. І збавіў ГОСПАД збаўленьнем вялікім.
15
І зыйшлі трое з гэтых трыццаці галоўных на скалу да Давіда, у пячору Адулям, а табар Філістынцаў быў ў даліне Рэфаім.
16
А Давід тады быў у крэпасьці, а аддзел Філістынцаў быў тады ў Бэтлееме.
17
І засмагнуў Давід, і сказаў: «Хто дасьць мне піць вады са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы?»
18
І тады гэтыя тры прабіліся скрозь табар Філістынцаў і зачэрпнулі са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы, і прынесьлі, і далі Давіду. І не захацеў Давід піць яе, і выліў яе для ГОСПАДА.
19
І сказаў: «Няхай будзе далёка ад мяне, Божа мой, каб я зрабіў гэта! Ці буду я піць кроў мужоў гэтых, якія мелі ў небясьпецы душы свае? Бо з небясьпекай для душаў сваіх яны прынесьлі [ваду]». І не захацеў яе піць. Вось што зрабілі гэтыя тры магутныя.
20
І Абішай, брат Ёава, быў галоўны над трыма. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў [іх], і меў імя ў тых трох.
21
З трыццаці ён быў выдатнейшы, і быў іх правадыром; але першым тром не дараўняўся.
22
Бэная, сын Егаяды, сын мужа мужнага, [слаўнага] шматлікімі справамі, з Каўцээлю. Ён перамог двух ільвоў Мааву; і ён зыйшоў і забіў ільва ў яме ў дзень завеі.
23
І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў да яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай.
24
Вось што зрабіў Бэная, сын Егаяды! І ён меў імя ў тых трох магутных.
25
Ён быў слаўны сярод трыццаці, але тром не дараўняўся. І Давід паставіў яго над вартаю сваёй.
26
І магутныя з мужных: Асаэль, брат Ёава, Эльханан, сын Дадо з Бэтлеему;
27
Шамоф з Гароры; Хэлец з Пэлоні;
28
Іра, сын Ікеша, з Тэкоа; Абіэзэр з Анатоту;
29
Сібэнай з Хушаты, Ілай з Ахохі,
30
Маграй з Нэтофы; Хэлед, сын Бааны, з Нэтофы;
31
Ітай, сын Рыбая, з Гівы сыноў Бэн’яміна; Бэная з Пірэатону;
32
Хурай з Нахале-Гааша; Абіэль з Арабаты;
33
Азмавэт з Бахурыму, Эліахба з Шаалвону;
34
сыны Гашэма з Гізону; Ёнатан, сын Шагэ, з Гарары;
35
Ахіям, сын Сахара, з Гарары; Эліфал, сын Ура;
36
Хэфер з Мэхэры; Ахія з Пэлоны;
37
Хэцро з Картэлю; Наарай, сын Эзбая;
38
Ёэль, брат Натана; Міўхар, сын Гагры;
39
Цэлек з Амону; Нахарай з Бэроту, збраяносец Ёава, сына Цэруі;
40
Іра з Етэру; Гарэў з Етэру;
41
Урыя Хетыт; Завад, сын Ахлая;
42
Адына, сын Шызы, Рубэніч, галава сыноў Рубэна, і з ім трыццаць;
43
Ханан, сын Маахі; Язафат з Мітні;
44
Узі з Аштароту; Шама і Еіэль, сыны Хафама з Араэру;
45
Едыяэль, сын Шымры і Ёха, брат ягоны, з Тыцы;
46
Эліэль з Махавіму, Ерывай і Ёшавай, сыны Эльнаама; Ітма з Мааву;
47
Эліеэль, Абэд, Яасіэль з Мэцаваі.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29