bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Chronicles 23
1 Chronicles 23
Belarusian Bokun
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 24 →
1
І Давід стаў стары і насычаны днямі, і ён паставіў Салямона, сына свайго, за валадара над Ізраілем.
2
І сабраў ён усіх князёў, і сьвятароў, і лявітаў.
3
І былі палічаны лявіты ад трыццаці гадоў і вышэй; і быў лік іхні, паводле галоваў мужчынаў, — трыццаць восем тысячаў.
4
З іх для кіраваньня працаю ў Доме ГОСПАДА — дваццаць чатыры тысячы, а наглядчыкаў і судзьдзяў — шэсьць тысячаў.
5
І чатыры тысячы прыдзьвернікаў, і чатыры тысячы тых, якія хваляць ГОСПАДА на [музычных] інструмэнтах, якія зробленыя для хвалы.
6
І падзяліў іх Давід на чэргі паводле сыноў Левія — Гершома, Кегата і Мэрары.
7
З [сыноў] Гершома — Ляэдан і Шымэй.
8
Сыны Ляэдана: галоўны — Ехіэль, Зэтам і Ёэль, тры.
9
Сыны Шымэя: Шэляміт, Хазіэль і Харан, тры. Гэта галовы бацькоў Ляэдана.
10
Сыны Шымэя: Яхат, Зіна, Еуш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чатыры.
11
Яхат быў галоўны, а Зіна — другі; але Еуш і Бэрыя ня мелі шмат сыноў, і яны былі ў адной чарзе дому бацькі [свайго].
12
Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль, чатыры.
13
Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон быў аддзелены, каб пасьвяціць яго для Сьвятога Сьвятых, яго і сыноў ягоных, на вякі, каб яны кадзілі перад абліччам ГОСПАДА, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае на вякі.
14
А Майсей [быў] чалавек Божы, сыны ягоныя залічаныя да калена Левія.
15
Сын Майсея: Гершом і Эліезэр.
16
Сыны Гершома: Шэвуэль галоўны.
17
І былі сыны Эліезэра: Рэхавія галоўны. І не было ў Эліезэра іншых сыноў, а сыноў Рэхавіі было вельмі шмат.
18
Сыны Іцгара: Шэляміт галоўны.
19
Сыны Хэўрона: Ерыя галоўны, Амарыя другі, Ехазіэль трэці, Екамеам чацьвёрты.
20
Сыны Узіэля: Міха галоўны, Ішшыя другі.
21
Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Сыны Махлі: Элеазар і Кіш.
22
І памёр Элеазар, і не было ў яго сыноў, але толькі дочкі; і ўзялі іх сыны Кіша, браты іхнія.
23
Сыны Мушы: Махлі, Эдэр, Ірэмот, тры.
24
Гэта сыны Левія, паводле дамоў бацькоў сваіх, галовы [дамоў] бацькоў, паводле сьпісаў сваіх, паводле ліку імёнаў, паводле галоваў іхніх, якія рабілі працу служэньня ў Доме ГОСПАДА, ад дваццаці гадоў і вышэй.
25
Бо Давід сказаў: «ГОСПАД, Бог Ізраіля, даў супакой народу Свайму, і Ён будзе жыць у Ерусаліме на вякі.
26
І таксама лявітам ня трэба насіць Сялібу і ўсялякія прылады ейныя для служэньня ў ёй».
27
Таму, паводле апошніх словаў Давіда, палічаны сыны Левія ад дваццаці гадоў і вышэй,
28
бо занятак іхні — быць пры сынах Аарона для служэньня ў Доме ГОСПАДА, на панадворках і ў пакоях, і дзеля ачышчэньня ўсяго сьвятога, і для выкананьня служэньня ў Доме Божым,
29
і пры хлябах пакладных, і пры муцэ для ахвяры хлебнай, пры печыве прэсным, пры тым, што печанае, і што смажанае, і пры ўсім, што ўзважваюць і мераюць,
30
і каб яны станавіліся кожную раніцу славіць і хваліць ГОСПАДА, таксама ўвечары,
31
і пры ахвярах цэласпаленьня для ГОСПАДА ў суботы, ў маладзік і ў сьвяты, у ліку, паводле парадку, вызначанага ім, назаўсёды перад абліччам ГОСПАДА,
32
і каб яны стаялі на варце пры Намёце Спатканьня, на варце сьвятыні, і на варце пры сынах Аарона, братах сваіх, на служэньні ў Доме ГОСПАДА.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29