bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Chronicles 16
1 Chronicles 16
Belarusian Bokun
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 17 →
1
І прынесьлі Каўчэг Божы, і паставілі яго ў сярэдзіне Намёту, які Давід падрыхтаваў для яго, і склалі ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя перад абліччам Божым.
2
І скончыў Давід паліць цэласпаленьні і ахвяры мірныя, і дабраславіў народ у імя ГОСПАДА.
3
І раздаў ўсім Ізраільцянам, як мужчыне, так і жанчыне, кожнаму па бохану хлеба, і па кавалку мяса, і па кілішку віна.
4
І паставіў на службу перад Каўчэгам ГОСПАДА на служэньне лявітаў, каб нагадвалі [пра Яго], славілі і хвалілі ГОСПАДА, Бога Ізраіля:
5
Асаф — галоўны, і намесьнік ягоны Захарыя, Еіэль, Шамірамот, Ехіэль, Матытыя, Еліяў, Баная, Абэд-Эдом і Еіэль з псалтырам і гусьлямі, Асаф — на цымбалах гучных,
6
Бэная і Яхазіэль, сьвятары — заўсёды [трубіць] у трубы перад Каўчэгам Запавету Божага.
7
У той дзень Давід упершыню загадаў славіць ГОСПАДА Асафу і братам ягоным:
8
«Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае, паведамляйце між народамі дзеі Ягоныя!
9
Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго, размаўляйце пра ўсе цудныя дзеі Ягоныя.
10
Хваліцеся імем Ягоным сьвятым! Няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць ГОСПАДА.
11
Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды.
12
Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных.
13
Насеньне Ізраіля, слугі Ягоныя, сыны Якуба, выбранцы Ягоныя!
14
Ён — ГОСПАД, Бог наш; па ўсёй зямлі суды Ягоныя.
15
Ён памятае на вякі Запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў,
16
якое заключыў з Абрагамам, і прысягу Сваю Ісааку.
17
Ён паставіў Якубу як пастанову, Ізраілю — запавет вечны,
18
кажучы: “Табе Я дам зямлю Ханаан, [пракладу] шнур спадчыны вашай”.
19
Калі было ў вас людзей мала на лік, вельмі мала і [вы былі] чужынцы ў ёй,
20
і пераходзілі ад народу да народу, і ад [аднаго] валадарства да іншага народу,
21
Ён не дазволіў нікому прыгнятаць іх, і караў дзеля іх валадароў:
22
[кажучы]: “Не чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабіце благога!”
23
Сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля, дабравесьціце з дня на дзень збаўленьне Ягонае.
24
Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.
25
Бо вялікі ГОСПАД і годны хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў.
26
Бо ўсе богі народаў — ідалы, а ГОСПАД нябёсы ўчыніў.
27
Слава і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — на месцы Ягоным.
28
Аддайце ГОСПАДУ, плямёны народаў, аддайце ГОСПАДУ славу і моц.
29
Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага. Прынясіце дары, і ідзіце перад аблічча Ягонае. Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні.
30
Дрыжы перад абліччам Ягоным, уся зямля. Ён сусьвет умацаваў, не пахісьнецца.
31
Няхай узрадуюцца нябёсы, няхай узьвесяліцца зямля, і няхай скажуць між народамі: “ГОСПАД валадарыць!”
32
Няхай мора гудзе і што ў ім, няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім.
33
Тады будуць усклікаць дрэвы лясныя перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю.
34
Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.
35
І кажыце: “Збаў нас, Божа збаўленьня нашага! І зьбяры нас, і выбаў нас ад паганаў, каб мы маглі славіць імя Тваё сьвятое і хваліліся славай Тваёй!”
36
Дабраславёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і аж на вякі!» І сказаў ўвесь народ: «Амэн!», і славіў ГОСПАДА.
37
І [Давід] пакінуў там, перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад Каўчэгам заўсёды, паводле патрэбы кожнага дня,
38
і Абэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем; а Абэд-Эдома, сына Едутуна, і Хосу прыдзьвернікамі,
39
а Цадока, сьвятара, і братоў ягоных, сьвятароў — перад сялібаю ГОСПАДА, на ўзгорку, які ў Гібэоне,
40
каб складалі цэласпаленьні ГОСПАДУ на ахвярніку цэласпаленьня заўсёды, раніцаю і ўвечары, паводле ўсіх пастановаў Закону ГОСПАДА, які Ён загадаў Ізраілю.
41
І з імі Гэмана і Едутуна і іншых выбраных, якія прызначаныя па імёнах, каб славіць ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.
42
Пры іх Гэман і Едутун з трубамі і цымбаламі, каб граць, і з інструментамі для песьняў Божых; а сыны Едутуна — пры браме.
43
І адыйшоў ўвесь народ, кожны ў дом свой, і вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29