bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Chronicles 29
1 Chronicles 29
Belarusian Bokun
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
1
І сказаў валадар Давід усёй царкве: «Салямон, сын мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і кволы, а праца гэта вялікая, бо не для чалавека будыніна гэтая, але для ГОСПАДА Бога.
2
З ўсёй сілай маёй я падрыхтаваў для Дому Бога майго золата на [рэчы] залатыя, і срэбра — на срэбныя, і медзь — на мядзяныя, жалеза — на жалезныя, і дрэва — на драўляныя, камяні оніксу і для аправаў камяні аздобныя і каляровыя, і ўсялякія камяні каштоўныя, і мноства мармуровых камянёў.
3
І яшчэ, з зычлівасьці маёй для Дому Бога майго, я маю ўласнае золата і срэбра; і я аддаў на Дом Бога майго, звыш усяго, што я падрыхтаваў на Дом Сьвяты:
4
тры тысячы талентаў золата, золата Афірскага, і сем тысячаў талентаў срэбра чыстага на ашяляваньне сьценаў пабудоваў.
5
Золата — на [рэчы залатыя], срэбра — на срэбныя і на ўсю працу рук разьбяроў. І хто [яшчэ] ахвяруецца, каб сёньня напоўніць руку сваю для ГОСПАДА?
6
І склалі дары князі [дамоў] бацькоў, князі каленаў Ізраіля, і начальнікі тысячаў і сотняў, і начальнікі працаў валадара.
7
І далі на служэньне Дому Божага золата пяць тысячаў талентаў і дзесяць тысячаў дукатаў, і срэбра дзесяць тысячаў талентаў, і медзі васямнаццаць тысячаў талентаў, і жалеза сто тысячаў талентаў.
8
Тыя, ў каго знайшліся камяні [каштоўныя], давалі ў скарбніцу Дому ГОСПАДА на рукі Ехіэля, сына Гершона.
9
І радаваўся народ з дабраахвотных дароў, бо са шчырым сэрцам яны давалі дары ГОСПАДУ; і таксама валадар радаваўся радасьцю вялікай.
10
І дабраславіў Давід ГОСПАДА перада вачыма ўсёй царквы, і сказаў Давід: «Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і на вякі!
11
Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПАДЗЕ валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.
12
І багацьце, і слава — ад Цябе, і Ты пануеш над усім; і ў руцэ Тваёй сіла і моц; і ў руцэ Тваёй ўзьвялічыць і ўмацаваць усё.
13
І цяпер, Божа наш, мы выслаўляем Цябе і хвалім імя велічнасьці Тваёй.
14
Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.
15
Бо мы — прыхадні перад абліччам Тваім, як усе бацькі нашыя. Дні нашыя на зямлі, як цень, і няма трываласьці.
16
ГОСПАДЗЕ, Божа наш! Усё гэтае мноства, якое мы падрыхтавалі, каб пабудаваць Табе Дом для імя сьвятога Твайго — з рукі Тваёй, і ўсё гэта — Тваё.
17
І я ведаю, Божа мой, што Ты выспрабоўваеш сэрца, і шчырасьць даспадобы Табе. І я ў шчырасьці сэрца майго ахвотна прынёс у дар усё гэта; і цяпер я бачу з радасьцю народ Твой, які знаходзіцца тут і дабраахвотна прыносіць дары Табе.
18
ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля, бацькоў нашых, захавай на вякі намер думак сэрца народу Твайго і ўмацуй сэрца іхняе пры Сабе!
19
І дай Салямону, сыну майму, сэрца шчырае, каб захоўваў прыказаньні Твае, сьведчаньні Твае і пастановы Твае, і выканаў усё, і пабудаваў будыніну, якую я падрыхтаваў».
20
І сказаў Давід усёй царкве: «Дабраславіце ГОСПАДА, Бога вашага!» І дабраславіла ўся царква ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і схіліліся, і пакланіліся ГОСПАДУ і валадару.
21
І яны ахвяравалі ахвяры для ГОСПАДА, і ўзносілі цэласпаленьні ГОСПАДУ назаўтра пасьля гэтага дню: тысячу бычкоў, тысячу бараноў, тысячу ягнят і ахвяры вадкія, і мноства ахвяраў за ўвесь Ізраіль.
22
І елі й пілі перад абліччам ГОСПАДА ў гэты дзень з вялікай радасьцю, і другім разам паставілі як валадара Салямона, сына Давіда, і памазалі яго перад ГОСПАДАМ як начальніка, а Цадока — як сьвятара.
23
І сеў Салямон на пасад ГОСПАДА як валадар замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і слухаў яго ўвесь Ізраіль.
24
І ўсе князі і волаты, а таксама ўсе сыны валадара Давіда далі руку Салямону валадару.
25
І надзвычай узьвялічыў ГОСПАД Салямона перад вачыма ўсяго Ізраіля, і даў яму велічнасьць валадарскую, якой ня было ў аніводнага валадара перад абліччам Ягоным у Ізраілі.
26
І Давід, сын Есэя, валадарыў над усім Ізраілем.
27
І дзён, у якія ён валадарыў над Ізраілем, было сорак гадоў: у Хэўроне ён валадарыў сем гадоў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады.
28
І ён памёр у добрай старасьці, насычаны днямі, багацьцем і славаю; і Салямон, сын ягоны, заваладарыў замест яго.
29
І справы Давіда валадара, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў летапісах Самуэля, відушчага, і ў летапісах Натана, прарока, і ў летапісах Гада, відушчага,
30
разам з усім валадараньнем ягоным, і з магутнасьцю ягонаю, і з часамі, што мінулі над ім, і над Ізраілем, і над усімі валадарствамі зямлі гэтай.
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29