bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Chronicles 7
1 Chronicles 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 8 →
1
Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры.
2
Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.
3
Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя.
4
І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамох бацькоў іхніх, [былі] аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.
5
І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў; усіх, унесеных у сьпіс.
6
У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры.
7
Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. I было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
8
Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя — сыны Бэхера.
9
I запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных — дваццаць тысячаў дзьвесьце.
10
Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар.
11
Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў [дому] бацькоў іхніх, ваяроў мужных— сямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія вырушалі войскам на вайну.
12
А Шуппім і Хуппім [былі] сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.
13
Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі.
14
Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.
15
I Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога [сына] — Цэлафхад. I былі ў Цэлафхада дочкі.
16
I нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем.
17
Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы.
18
А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю.
19
I былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.
20
Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны — Бэрэд, сын ягоны — Тахат, сын ягоны — Элеада, сын ягоны — Тахат,
21
сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. I забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія.
22
I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.
23
I ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае: Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны.
24
Дачка ягоная — Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру.
25
А сын ягоны — Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны — Тэлях, сын ягоны — Тахан,
26
сын ягоны — Лядан, сын ягоны — Аммігуд, сын ягоны — Элішама,
27
сын ягоны — Нун, сын ягоны — Егошуа.
28
А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных.
29
А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля.
30
Сыны Ашэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя.
31
Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малкіэль. Ён — бацька Бірзаіта.
32
Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю.
33
Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета.
34
Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам.
35
Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль.
36
Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра,
37
Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра.
38
Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара.
39
Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя.
40
Усе гэтыя — сыны Ашэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. I запісаны лік іхні як войска на вайне — дваццаць шэсьць тысячаў чалавек.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29