bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Chronicles 9
1 Chronicles 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 10 →
1
І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.
2
І яны жылі перш ва ўласнасьці сваёй у гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.
3
У Ерусаліме жылі з сыноў Юды, з сыноў Бэньяміна, з сыноў Эфраіма і Манасы:
4
Утай, сын Аммігуда, сына Амры, сына Імры, сына Бані, з сыноў Пэрэса, сына Юды;
5
з [сыноў] Шылоні і Асая, першародны, і сыны ягоныя.
6
З сыноў Зэраха: Еўэль і браты іхнія, — шэсьцьсот дзевяноста.
7
З сыноў Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Гадавіі, сына Хасэнуі;
8
і Іўнэя, сын Ерахама, і Эла, сын Узі, сына Міхры, і Мэшулям, сын Шэфатыі, сына Рэўэля, сына Іўнія,
9
і браты іхнія, паводле радаводаў іхніх — дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць. Усе гэтыя мужы — галовы [дому] бацькоў у доме бацькоў сваіх.
10
А са сьвятароў: Едая, Егаярыў і Яхін,
11
і Азарыя, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,
12
і Адая, сын Ерахама, сына Пашхура, сына Малкіі, і Масая, сын Адыэля, сына Яхзэра, сына Мэшуляма, сына Мэшылеміта, сына Імэра,
13
і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым.
14
А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, з сыноў Мэрары;
15
і Бакбакар, Хэрэш, Галяль, Матанія, сын Міхі, сына Зіхры, сына Асафа;
16
і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафатытаў.
17
І прыдзьвернікі: Шальлюм, Акуў, Тальмон, Ахіман і браты іхнія; Шальлюм — галоўны,
18
і аж дыгэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія.
19
Шальлюм, сын Карэ, сына Эбіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы [былі] пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу.
20
А Пінхас, сын Элеазара, уперад быў начальнікам над імі, і ГОСПАД быў з ім.
21
Захарыя, сын Мэшэлеміі — прыдзьвернік уваходу Намёту Спатканьня.
22
Усіх выбраных на прыдзьвернікаў у парогах [Намёту] — дзьвесьце дванаццаць. Яны запісаныя ў сьпісе паводле радаводаў вёсак сваіх. Іх прызначыў Давід і Самуэль відушчы за вернасьць іхнюю.
23
І яны, і сыны іхнія — прыдзьверныя ГОСПАДА, пры доме Намёту, каб [быць] на варце.
24
Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня.
25
А браты іхнія з вёсак сваіх мелі прыходзіць на сем дзён ад часу да часу, каб быць з імі;
26
бо дзеля вернасьці былі гэтыя чатыры кіраўнікамі прыдзьвернікаў. Лявіты і яны былі над каморамі і над скарбніцамі Дому Божага.
27
І каля Дому Божага яны начавалі, бо гэта вартаваньне было на іх, і яны адчынялі яго з раніцы ў раніцу.
28
І [некаторыя] з іх былі [тыя, што] пры начыньнях для служэньня [Божага], бо яны пад лік уносілі іх і выносілі іх.
29
І [некаторыя] з іх клапаціліся пра начыньні, пра ўсе начыньні сьвятыні, і пра муку, і віно, і алей, і кадзіла, і пахнідлы.
30
І з сыноў сьвятарскіх былі складаньнікі масьцяў з пахнідлаў.
31
Матытыя з лявітаў, першародны Шальлю Карахіча, быў верным у прыгатаваньні печанага [хлеба].
32
І з сыноў Кегата, з братоў іхніх былі [адказныя] за хлябы пакладныя, каб гатаваць іх кожную суботу.
33
А сьпевакі, галовы [дамоў] бацькоў лявітаў, [якія жылі] ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім.
34
Гэтыя галовы [дамоў] бацькоў лявітаў паводле радаводаў сваіх. Гэтыя галовы жылі ў Ерусаліме.
35
У Гібэоне жылі: бацька Гібэону Еэль, імя жонкі ягонай Мааха,
36
і сын ягоны, першародны Абдон, Цур, Кіш, Баал, Нэр, Надаў,
37
Гедор, Ах’ё, Захарыя і Міклот.
38
Міклот нарадзіў Шымеама. І яны насупраць братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.
39
Нэр нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўла, Саўл нарадзіў Ёнатана, Малкішуа, Абінадава і Эшбаала.
40
Сын Ёнатана: Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.
41
Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тахрэя.
42
Ахаз нарадзіў Яара; Яар нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры, Зімры нарадзіў Моцу;
43
Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны Рэфая; сын ягоны Элеаса, сын ягоны Ацэль.
44
У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэля.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29