bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Chronicles 11
2 Chronicles 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 12 →
1
І прыйшоў Рэхабаам у Ерусалім, і сабраў з дому Юды і Бэн’яміна сто восемдзясят тысячаў выбраных ваяроў, каб ваяваць з Ізраілем і вярнуць валадарства Рэхабааму.
2
І было слова ГОСПАДА да Шэмаі, чалавека Божага, кажучы:
3
«Скажы Рэхабааму, сыну Салямона, валадару Юды, і ўсяму Ізраілю ў Юдзе і Бэн’яміне, кажучы:
4
“Гэтак кажа ГОСПАД. Не выходзьце і не ваюйце з братамі сваімі. Вярніцеся кожны ў дом свой, бо ад Мяне сталася рэч гэтая”». І яны паслухалі словаў ГОСПАДА, і вярнуліся з паходу на Ерабаама.
5
І жыў Рэхабаам у Ерусаліме, і пабудаваў цьвярдыні ў гарадах Юды.
6
І ён пабудаваў [іх] у Бэтлееме, Етаме, Тэкоа,
7
Бэтцуры, Сахо, Адуляме,
8
Гаце, Марэшы, Зіфе,
9
Адараіме, Ляхішы, Азэцы,
10
Цоры, Аялоне і Хэўроне, якія былі ў Юдзе і Бэн’яміне гарадамі ўмацаванымі.
11
І ўмацаваў ён гэтыя крэпасьці, і даў ім начальнікаў, і склады харчоў, алею і віна,
12
і ў-ва ўсіх гарадах злажыў шчыты і дзіды, і вельмі моцна іх умацаваў. І былі ў яго Юда і Бэн’ямін.
13
І сьявятары і лявіты, якія [былі] ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля, зьбіраліся да яго з усіх межаў сваіх;
14
бо пакінулі Лявіты пашы свае і ўласнасьць сваю, і прыйшлі ў Юду і ў Ерусалім, бо Ерабаам і сыны ягоныя адсунулі іх ад сьвятарства ГОСПАДАВАГА,
15
і прызначылі ў сябе сьвятароў для ўзгоркаў і для казлоў, і для быкоў, якіх ён зрабіў.
16
А за імі з усіх каленаў Ізраіля тыя, што аддалі сэрцы свае, каб шукаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, прыходзілі ў Ерусалім, каб складаць ахвяры ГОСПАДУ, Богу бацькоў сваіх.
17
І ўмацавалі яны валадарства Юды, і зрабілі за тры гады мацнейшым Рэхабаама, сына Салямона, бо хадзілі шляхам Давіда і Салямона гэтыя тры гады.
18
І ўзяў сабе Рэхабаам за жонку Махалят, дачку Ерымота, сына Давіда, і Абігайль, дачку Эліява, сына Есэя.
19
І яна нарадзіла яму сыноў: Еуша, Шэмарыю і Загама.
20
А пасьля яе ён узяў Мааху, дачку Абсалома, і яна нарадзіла яму Авію, Аттая, Зізу і Шэляміта.
21
І любіў Рэхабаам Мааху, дачку Абсалома, больш за ўсіх жонак сваіх і наложніцаў сваіх, бо ён узяў васямнаццаць жонак і шэсьцьдзясят наложніцаў, і нарадзіў дваццаць восем сыноў і шэсьцьдзясят дачок.
22
І паставіў Рэхабаам Авію, сына Маахі, за начальніка над братамі ягонымі, каб паставіць яго за валадара.
23
І ён дзейнічаў разумна, і разьмясьціў усіх сыноў па ўсіх землях Юды і Бэн’яміна, у-ва ўсіх гарадах умацаваных, і даў ім шмат харчоў, і пазнаходзіў [ім] шмат жонак.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36