bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Chronicles 32
2 Chronicles 32
Belarusian Bokun
← Chapter 31
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 33 →
1
Пасьля падзеяў гэтых і праўды гэтай, прыйшоў Сэнахерыў, валадар Асірыі, і ўвайшоў у Юду, і паставіў [намёты] супраць гарадоў умацаваных, і гаварыў, што здабудзе іх для сябе.
2
І ўбачыў Эзэкія, што прыйшоў Сэнахерыў, і аблічча ягонае, каб ваяваць супраць Ерусаліму.
3
І радзіўся ён з князямі сваімі і з волатамі сваімі, каб спыніць ваду крыніцаў, якія звонку гораду; і яны дапамаглі яму.
4
І сабралася шмат народу, і яны спынілі ўсе крыніцы і ручай, які цячэ пасярод зямлі, кажучы: «Навошта, прыйшоўшы, валадары Асірыі маюць знайсьці шмат вады?»
5
І ўмацаваўся [Эзэкія], і адбудаваў увесь разбураны мур, і падняў яго да вежаў, і другі мур звонку, і ўмацаваў Міло ў горадзе Давіда, і зрабіў шмат зброі і шчытоў.
6
І паставіў начальнікаў вайсковых над народам, і сабраў іх да сябе на плошчы каля брамы гораду, і прамовіў да сэрца іхняга, кажучы:
7
«Будзьце цвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся аблічча валадара Асірыі і аблічча ўсяго мноства, якое з ім, бо [Той, Хто] з намі, большы, чым з ім.
8
З ім рамяно цялеснае, а з намі ГОСПАД, Бог наш, каб дапамагаць нам і ваяваць у войнах нашых». І абаперся народ на словы Эзэкіі, валадара Юды.
9
Пасьля гэтага Сэнахерыў, валадар Асірыі, паслаў слугаў сваіх да Ерусаліму, а сам ён быў пад Ляхішам, і ўся сіла ягоная з ім, да Эзэкіі, валадара Юды, і да ўсяго Юды, які ў Ерусаліме, кажучы:
10
«Гэтак кажа Сэнахерыў, валадар Асірыі. На што вы спадзеяцёся і сядзіце ў аблозе ў Ерусалме?
11
Няхай не падманвае вас Эзэкія, каб аддаць вас на сьмерць ад голаду і смагі, кажучы: “ГОСПАД, Бог наш, выратуе нас ад рукі валадара Асірыі”.
12
Ці ня ён, Эзэкія, прыбраў узгоркі Ягоныя і ахвярнікі Ягоныя і сказаў Юдзе і Ерусаліму, кажучы: “Перад адным ахвярнікам будзеце пакланяцца і на ім будзеце кадзіць”?
13
Ці ж вы ня ведаеце, што зрабіў я і бацькі мае ўсім народам земляў гэтых? Ці сапраўды маглі богі народаў земляў гэтых выратаваць зямлю іхнюю ад рукі маёй?
14
Хто з усіх багоў народаў гэтых, якіх зрабілі закляцьцем бацькі мае, змог выратаваць народ свой ад рукі маёй? Як жа зможа Бог ваш выратаваць вас ад рукі маёй?
15
І цяпер, няхай не падманвае вас Эзэкія і не ашуквае вас такім чынам, і ня верце яму, бо ня мог ніводзін бог ніводнага народу і валадарства выратаваць народ свой ад рукі маёй і ад рукі бацькоў маіх, таксама Бог ваш ня выратуе вас ад рукі маёй».
16
І яшчэ прамаўлялі слугі ягоныя супраць ГОСПАДА Бога і супраць Эзэкіі, слугі Ягонага.
17
І лісты пісаў [Сэнахерыў], каб зьневажаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і гаварыў супраць Яго, кажучы: «Як богі народаў земляў гэтых ня выратавалі народаў сваіх ад рукі маёй, так Бог Эзэкіі ня выратуе народ Свой ад рукі маёй».
18
І клікалі яны голасам вялікім па-юдэйску да народу Ерусаліму, які [быў] на мурах, каб настрашыць яго, і напалохаць яго, і здабыць горад.
19
І гаварылі яны пра Бога Ерусаліму, як пра багоў народаў зямлі, выраб рук чалавечых.
20
І маліўся пра гэта валадар Эзэкія і Ісая, сын Амоса, і крычалі да неба.
21
І паслаў ГОСПАД анёла, і ён зьнішчыў мужных ваяроў, і правадыра, і табар валадара Асірыі. І ён вярнуўся з сорамам аблічча ў зямлю сваю. І ён прыйшоў у дом бога свайго, і тыя, што выйшлі з нутра ягонага, забілі там яго мячом.
22
І выратаваў ГОСПАД Эзэкію і жыхароў Ерусаліму ад рукі Сэнахерыва, валадара Асірыі, і ад рукі ўсіх; і вёў іх паўсюль.
23
І шмат хто прыносілі дары ГОСПАДУ ў Ерусалім і каштоўныя рэчы Эзэкіі, валадару Юды. І ён пасьля гэтага ўзьвялічыўся ў вачах усіх народаў.
24
У тыя дні захварэў Эзэкія сьмяротна. І маліўся ён да ГОСПАДА; і Ён адказаў яму, і даў яму знак.
25
Але не вярнуў Эзэкія [падзяку] паводле таго, што было зроблена яму, бо сэрца ягонае ўзганарылася. І быў гнеў [Божы] на яго, і на Юду, і на Ерусалім.
26
І ўпакорыў Эзэкія ганарыстасьць сэрца свайго, ён і жыхары Ерусаліму, і не прыйшоў на іх гнеў ГОСПАДА ў дні Эзэкіі.
27
І было ў Эзэкіі багацьця і славы вельмі шмат; і ён зрабіў сабе скарбніцу на срэбра і золата, і на камяні каштоўныя, і на пахнідлы, і на шчыты, і на ўсялякія рэчы каштоўныя,
28
і сьвірны на ўраджай збожжа, віна і алею, і хлявы для ўсякай скаціны, і загародкі для чародаў.
29
І пабудаваў ён сабе гарады, і статкаў авечак і валоў [меў ён] мноства, бо даў яму Бог маёмасьць вельмі вялікую.
30
І ён, Эзэкія, спыніў верхні выхад водаў Гіхону і правёў іх уніз да заходняга боку гораду Давіда. І меў посьпех Эзэкія ў-ва ўсіх справах сваіх.
31
І толькі пры паслах князёў Бабілону, якіх яны паслалі да яго, каб даведацца пра цуд, які адбыўся ў зямлі [ягонай], Бог пакінуў яго, каб выспрабаваць яго, каб даведацца ўсё, што ў сэрцы ягоным.
32
А іншыя дзеяньні Эзэкіі, і дабрадзейства ягонае, вось, яны запісаныя ў відзежах Ісаі, сына Амоса, прарока, у Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.
33
І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго вышэй магілаў сыноў Давіда, і ўшанавалі яго пасьля сьмерці ягонай увесь Юда і жыхары Ерусаліму. І пачаў валадарыць Манаса, сын ягоны, пасьля яго.
← Chapter 31
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 33 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36