bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Chronicles 12
2 Chronicles 12
Belarusian Bokun
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 13 →
1
І сталася, калі ўмацавалася валадарства Рэхабаама, і ён стаў дужым, пакінуў ён Закон ГОСПАДА, і ўвесь Ізраіль з ім.
2
І сталася ў пятым годзе валадара Рэхабаама, што ўзыйшоў Шышак, валадар Эгіпту, на Ерусалім, бо яны былі няверныя ГОСПАДУ,
3
з тысяча двумастамі калясьніцамі і шасьцюдзесяцьцю тысячамі вершнікаў; і не было ліку народу, які прыйшоў з ім з Эгіпту, — Лібійцам, Суккійцам і Кушанам.
4
І ён здабыў гарады ўмацаваныя ў Юдзе, і прыйшоў да Ерусаліму.
5
І Шэмая прарок прыйшоў да Рэхабаама і князёў Юды, якія сабраліся ў Ерусаліме, [уцякаючы] перад абліччам Шышака, і сказаў ім: «Гэтак кажа ГОСПАД. Вы пакінулі Мяне, і таму Я пакіну вас у руцэ Шышака».
6
І ўпакорыліся князі Ізраіля і валадар, і сказалі: «Праведны ГОСПАД!»
7
І калі ўбачыў ГОСПАД, што яны ўпакорыліся, было слова ГОСПАДА да Шэмаі, кажучы: «Яны ўпакорыліся. Я ня выгублю іх і дам неўзабаве ратунак, і ня выльецца гнеў Мой на Ерусалім праз руку Шышака,
8
бо яны будуць слугамі ягонымі, і даведаюцца, што значыць служыць Мне і служыць валадарствам зямным».
9
І ўзыйшоў Шышак, валадар Эгіпту, на Ерусалім, і забраў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ён узяў усё, і забраў шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.
10
І зрабіў валадар Рэхабаам замест іх шчыты мядзяныя, і аддаў іх у рукі начальніку ганцоў, якія сьцераглі ўваход у дом валадара.
11
І было, што калі валадар уваходзіў у Дом ГОСПАДА, прыходзілі ганцы, і несьлі іх, а [потым] адносілі іх у камору ганцоў.
12
І калі ён упакорыўся, тады адвярнуўся ад яго гнеў ГОСПАДА, і Ён ня зьнішчыў яго аж да загубленьня; і таксама ў Юдзе ішлі справы добра.
13
І ўмацаваўся валадар Рэхабаам у Ерусаліме, і валадарыў; бо сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён заваладарыў, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх каленаў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. А імя маці ягонай — Наама Аманянка.
14
І рабіў ён ліхоту, бо не падрыхтаваў сэрца свайго, каб шукаць ГОСПАДА.
15
І дзеяньні Рэхабаама, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Шэмаі прарока і Іддо відушчага ў сьпісах радаводных. І [былі] войны ў Рэхабаама з Ерабаамам усе дні.
16
І супачыў Рэхабаам з бацькамі свамі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда. І заваладарыў Абія, сын ягоны, замест яго.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36