bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Chronicles 28
2 Chronicles 28
Belarusian Bokun
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 29 →
1
Дваццаць гадоў [было] Ахазу, калі ён пачаў валадарыць, і шаснаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме; і не рабіў ён таго, што слушнае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны.
2
І хадзіў ён шляхамі валадароў Ізраілю, і нават зрабіў літыя балваны Баалаў.
3
І ён кадзіў у даліне Бэн-Гінном, і спаліў сыноў сваіх у вагні паводле брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
4
І ён складаў ахвяры, і кадзіў на ўзвышшах і на ўзгорках, і пад кожным дрэвам зялёным.
5
І аддаў яго ГОСПАД, Бог ягоны, у рукі валадара Сірыі, і яны пабілі яго, і ўзялі ў яго ў палон шмат палонных, і завялі ў Дамаск. І таксама ў руку валадара Ізраіля ён быў адданы, і той ударыў яго паразай вялікаю.
6
І забіў Пэках, сын Рэмаліі, у Юдзе сто дваццаць тысячаў за адзін дзень, усе яны —людзі мужныя, бо яны пакінулі ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
7
І забіў ён Зіхры, волата з Эфраіму, Маасэю, сына валадара, Азрыкама, кіраўніка дому, і Элькану, другога пасьля валадара.
8
І ўзялі сыны Ізраіля ў палон у братоў сваіх дзьвесьце тысячаў жанчынаў, сыноў і дачок; і таксама шмат здабычы нарабавалі ў іх, і завезьлі здабычу ў Самарыю.
9
І там быў прарок ГОСПАДА, імя ягонае — Адэд. І выйшаў ён перад аблічча войска, якое ўваходзіла ў Самарыю, і сказаў ім: «Вось, ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, у гневе на Юду аддаў іх у руку вашую, і вы забілі іх з лютасьцю, якая дайшла да неба.
10
І цяпер вы думаеце мець сыноў Юды і Ерусаліму як слугаў і нявольнікаў. А ці самі вы ня маеце правіны перад ГОСПАДАМ, Богам вашым?
11
І цяпер паслухайце мяне, і вярніце палонных, якіх вы ўзялі ў палон з братоў вашых; бо полымя гневу ГОСПАДА [прыйдзе] на вас».
12
І ўсталі некаторыя з галоваў сыноў Эфраіма: Азарыя, сын Егаханана, Бэрэхія, сын Мэшылемота, Эхізкія, сын Шальлюма, і Амаса, сын Хадлая, насупраць тых, што вярталіся з вайны,
13
і сказалі ім: «Ня ўводзьце сюды палонных, бо гэта будзе нам правіна перад ГОСПАДАМ, якую вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да правінаў нашых. Бо вялікая правіна наша, і полымя гневу [Божага] над Ізраілем».
14
І ўзброеныя пакінулі палонных і здабычу перад абліччам князёў і ўсёй царквы [Ізраіля].
15
І ўсталі мужы, якіх вызначылі па імёнах, і ўзялі палонных, і ўсіх голых з іх апранулі са здабычы, і апранулі іх, і абулі, і далі ім есьці, і далі ім піць, і памазалі іх, і пасадзілі на аслоў усіх кволых, і завялі іх у Ерыхон, горад пальмаў, да братоў іхніх, і вярнуліся ў Самарыю.
16
У той час паслаў валадар Ахаз да валадароў Асірыі, каб яны дапамаглі яму.
17
І зноў прыйшлі Эдомцы, і пабілі [шмат] у Юдзе, і ўзялі ў палон.
18
А Філістынцы напалі на гарады Шэфэлі і Нэгеву Юдэйскага, і ўзялі Бэт-Шэмэш, Аялон і Гедэрот, Сахо і вёскі ейныя, Тымну і вёскі ейныя, Гімзо і вёскі ягоныя, і пасяліліся там,
19
бо прынізіў ГОСПАД Юду з прычыны Ахаза, валадара Ізраіля, бо ён разкелзаў Юду і нявернасьцю стаў няверным ГОСПАДУ.
20
І прыйшоў да яго Тыглят-Пільнэсэр, валадар Асірыі, і прыціснуў яго, а не ўмацаваў яго,
21
бо Ахаз узяў частку [маёмасьці] Дому ГОСПАДА і дому валадарскага і князёў, і аддаў валадару Асірыі, але не [прынесла гэта] дапамогі яму.
22
І ў часе ўціску свайго ён павялічваў нявернасьць ГОСПАДУ, той валадар Ахаз,
23
і складаў ахвяры багам Дамаску, якія пабілі яго, і сказаў: «Богі валадароў Сірыі Арамскай дапамагаюць ім, і я буду складаць ахвяры ім, і яны дапамогуць мне». Але яны былі на спатыкненьне яму і ўсяму Ізраілю.
24
І сабраў Ахаз начыньні Дому Божага, і пасек начыньні Дому Божага, і замкнуў дзьверы Дому ГОСПАДА, і зрабіў сабе ахвярнікі ў-ва ўсіх кутах Ерусаліму,
25
і ў-ва ўсіх гарадах Юды зрабіў узвышшы, каб кадзіць іншым багам, і гнявіў ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
26
А іншыя дзеяньні ягоныя і ўсе ўчынкі ягоныя, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.
27
І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе, у Ерусаліме; але ня ўнесьлі яго ў магілы валадароў Ізраіля. І пачаў валадарыць Эзэкія, сын ягоны, пасьля яго.
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 29 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36