bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Chronicles 26
2 Chronicles 26
Belarusian Bokun
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 27 →
1
І ўзяў увесь народ Юды Узію, а ён [меў] шаснаццаць гадоў, і паставілі яго за валадара пасьля Амазіі, бацькі ягонага.
2
Ён пабудаваў Эйлят і вярнуў яго Юдзе, калі супачыў валадар з бацькамі сваімі.
3
Шаснаццаць гадоў [меў] Узія, калі пачаў валадарыць, і пяцьдзясят два гады валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай — Ехолія з Ерусаліму.
4
І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, усё так, як рабіў Амазія, бацька ягоны;
5
І шукаў ён Бога ў дні Захарыі, які разумеў відзежы Божыя; і ў тыя дні, калі ён шукаў ГОСПАДА, Бог даваў яму посьпех.
6
І ён выйшаў, і ваяваў з Філістынцамі; і разбурыў муры Гату, муры Яўнэі, і муры Ашдоду; і пабудаваў гарады ў Ашдодзе і ў Філістынцаў.
7
І дапамагаў яму Бог супраць Філістынцаў і супраць Арабаў, якія жылі ў Гур-Баале, і супраць Мэунянаў.
8
І Аманяне давалі дары Узіі. І разыйшлася [вестка пра] імя ягонае аж да ўваходу ў Эгіпет, бо ўзмацніўся ён незвычайна.
9
І пабудаваў Узія вежы ў Ерусаліме пры Браме Вуглавой, пры Браме Даліны і на рагу, і ўмацаваў іх.
10
І пабудаваў ён вежы ў пустыні, і выкапаў шмат сажалак, бо ў яго было шмат статкаў, і ў Шэфэлі, і на раўніне, і [меў ён] земляробаў, і вінаградараў у гарах і на Кармэлю, бо ён быў аматарам земляробства.
11
І было ў Узіі войска, якое выходзіла на вайну дружынамі, паводле ліку попісу іхняга, [зробленага] рукою Есэя пісара і Маасэі наглядчыка, пад рукою Хананіі, [аднаго] з князёў валадара.
12
Усесь лік галоваў [дамоў] бацькоў, ваяроў мужных — дзьве тысячы шэсьцьсот.
13
І пад рукою іхняю здатных да войска — трыста сем тысячаў пяцьсот тых, якія ідуць на вайну з вайсковай мужнасьцю, на дапамогу валадару супраць ворага.
14
І прыгатаваў для іх Узія, для ўсяго войска, шчыты, дзіды шаломы, панцыры, лукі і камяні для пушчалак.
15
І зрабіў ён у Ерусаліме махіны вайсковыя, вынаходліва прадуманыя, каб яны былі на вежах і на кутах дзеля страляньня стрэламі і камянямі вялікімі. І разыйшлося імя ягонае далёка, бо ён меў [праз гэта] цудоўную дапамогу і стаўся моцным.
16
Але калі ён узмацніўся, заганарылася сэрца ягонае аж да загубы, і ён стаў няверным ГОСПАДУ, Богу свайму, і ўвашоў ён у сьвятыню ГОСПАДА, каб кадзіць на ахвярніку каджэньня.
17
І ўвайшоў за ім Азарыя сьвятар, і зь ім восемдзясят сьвятароў ГОСПАДА, людзей мужных.
18
І супрацівіліся яны Узіі, валадару, і сказалі яму: «Не табе, Узія, кадзіць ГОСПАДУ, бо гэта для сьвятароў, сыноў Аарона, якія пасьвячоныя для каджэньня. Выйдзі са сьвятыні, бо ты стаў няверным, і ня будзе табе славы ў ГОСПАДА Бога».
19
І загневаўся Узія, а ў руцэ ягонай [была] кадзільніца для каджэньня. І калі загневаўся ён на сьвятароў, праказа закрасавала на чале ягоным, перад абліччам сьвятароў, у Доме ГОСПАДА, каля ахвярніка каджэньня.
20
І павярнуўся да яго Азарыя, сьвятар найвышэйшы, і ўсе сьвятары, і вось, праказа на чале ягоным. І яны выпхнулі яго аддуль, і ён сам пасьпяшаўся выйсьці, бо наведаў яго ГОСПАД.
21
І быў валадар Узія пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у асобным доме, як пракажоны, бо адлучаны быў ад Дому ГОСПАДА. І Ётам, сын ягоны, быў над домам валадарскім, судзячы народ зямлі.
22
А іншыя дзеяньні Узіі, першыя і апошнія, запісаў Ісая, сын Амоса, прарок.
23
І супачыў Узія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі на полі магілаў валадарскіх, бо казалі: “Ён пракажоны”. І пачаў валадарыць Ётам, сын ягоны, пасьля яго.
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 27 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36