bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Chronicles 29
2 Chronicles 29
Belarusian Bokun
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 30 →
1
Эзэкія пачаў валадарыць, [маючы] дваццаць пяць гадоў, і дваццаць дзевяць гадоў валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай — Абія, дачка Захарыі.
2
І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, усё так, як рабіў Давід, бацька ягоны.
3
Ён у першы год валадараньня сваёго, у першы месяц адчыніў дзьверы Дому ГОСПАДА і ўмацаваў іх;
4
і прывёў сьвятароў і лявітаў, і сабраў іх на ўсходняй плошчы,
5
і сказаў ім: «Паслухайце мяне, лявіты! Цяпер асьвяціцеся [самі] і асьвяціце Дом ГОСПАДА, Бога бацькоў вашых, і выкіньце нячыстае са сьвятыні.
6
Бо бацькі нашыя былі няверныя, і рабілі ліха ў вачах ГОСПАДА, Бога нашага, і пакінулі Яго, і адвярнулі абліччы свае ад Сялібы ГОСПАДА, і павярнуліся каркам;
7
таксама замкнулі дзьверы прысенка, і згасілі лямпы, і не кадзілі каджэньняў, і не складалі цэласпаленьняў у сьвятыні для Бога Ізраіля.
8
І быў гнеў ГОСПАДА на Юдзе і Ерусаліме, і ён аддаў іх на ганьбаваньне, на спусташэньне і на насьмешку, як вы бачыце вачыма вашымі.
9
І вось, пападалі бацькі нашыя ад мяча, а сыны нашыя, і дочкі нашыя, і жонкі нашыя ў палоне за гэта.
10
Цяпер у сэрцы маім — заключыць запавет з ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля, і Ён адверне ад нас полымя гневу Свайго.
11
Сыны мае! Цяпер ня будзьце нядбайныя, бо вас выбраў ГОСПАД стаяць перад абліччам Ягоным, і быць Яму служыцелямі, і кадзіць Яму».
12
І ўсталі лявіты: Махат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі, з сыноў Кегата; і з сыноў Мэрары: Кіш, сын Абадыі, і Азарыя, сын Елагелеля; і з сыноў Гершона: Ёах, сын Зіммы, і Эдэн, сын Ёаха,
13
і з сыноў Эліцафана: Шымты і Еуэль; і з сыноў Асафа: Захарыя і Маттанія;
14
і з сыноў Гэмана: Ехуіэль і Шымэй; і з сыноў Едутуна: Шэмая і Узіэль.
15
І яны сабралі братоў сваіх, і асьвяціліся, і прыйшлі на загад валадара паводле слова ГОСПАДА, каб ачысьціць Дом ГОСПАДА.
16
І ўвайшлі сьвятары ў сярэдзіну Дому ГОСПАДА, каб ачысьціць [яго], і вынесьлі ўсё нячыстае, што знайшлі ў сьвятыні ГОСПАДА, на панадворак Дому ГОСПАДА; а лявіты ўзялі [гэта], каб вынесьці навонкі да ручая Кедрон.
17
І яны пачалі асьвячэньне ў першы дзень першага месяца, і ў восьмы дзень месяца ўвайшлі ў прысенак ГОСПАДА; і асьвячалі Дом ГОСПАДА восем дзён, і ў шаснаццаты дзень першага месяца скончылі.
18
І ўвайшлі яны ў сярэдзіну [дому] да валадара Эзэкіі, і сказалі: «Мы ачысьцілі Дом ГОСПАДА, і ахвярнік цэласпаленьня, і ўсё начыньне ягонае, і стол [хлябоў] пакладных, і ўсё начыньне ягонае;
19
і ўсе начыньні, якія закінуў валадар Ахаз [у час] валадараньня свайго ў нявернасьці сваёй, мы падрыхтавалі і асьвяцілі, і вось, яны перад ахвярнікам ГОСПАДА».
20
І ўстаў рана валадар Эзэкія, і сабраў князёў гораду, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА.
21
І прывялі сем бычкоў, і сем бараноў, і сем ягнятаў, і сем казлоў у ахвяру за грэх за валадарства і за Сьвятыню і за Юду; і ён сказаў сынам Аарона сьвятара скласьці цэласпаленьне на ахвярніку ГОСПАДА.
22
І зарэзалі валоў, і ўзялі сьвятары кроў, і пакрапілі ахвярнік; і зарэзалі бараноў, і пакрапілі крывёй ахвярнік; і зарэзалі ягнятаў, і пакрапілі крывёй ахвярнік.
23
І прывялі казлоў у ахвяру за грэх перад аблічча валадара і царквы, і яны ўсклалі рукі свае на іх.
24
І зарэзалі іх сьвятары, і ачысьцілі крывёю іхняй ахвярнік на перамольваньне за грахі ўсяго Ізраіля; бо за ўвесь Ізраіль сказаў валадар [учыніць] цэласпаленьне і ахвяру за грэх.
25
І паставіў ён лявітаў у Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі паводле загаду Давіда і Гада, відушчага валадара, і Натана прарока, бо з рукі ГОСПАДА загад гэты [быў паведамлены] праз рукі прарокаў Ягоных.
26
І сталі лявіты з музычнымі інструмэнтамі Давіда, і сьвятары — з трубамі.
27
І сказаў Эзэкія скласьці цэласпаленьні на ахвярніку. І ў час, калі пачалося цэласпаленьне, пачаўся сьпеў ГОСПАДУ і [гук] трубаў і музычных інструмэнтаў Давіда, валадара Ізраіля.
28
І ўся царква пакланялася, і сьпевакі сьпявалі, і ў трубы, трубячы, трубілі, пакуль ня скончылася цэласпаленьне.
29
І калі скончылі цэласпаленьне, укленчылі валадар і ўсе, што былі з ім, і пакланіліся.
30
І сказаў валадар Эзэкія і князі лявітам, каб яны хвалілі ГОСПАДА словамі Давіда і Асафа відушчага, і яны хвалілі з радасьцю, і кленчылі, і пакланяліся.
31
І адказаў Эзэкія, і сказаў: «Цяпер вы напоўнілі рукі вашыя для ГОСПАДА. Падыйдзіце і прынясіце ахвяры і [дары] падзякі ў Дом ГОСПАДА». І ахвяроўвала царква ахвяры і [дары] падзякі, і ўсе, якія былі ахвотныя сэрцам, [прынесьлі] цэласпаленьні.
32
І быў лік цэласпаленьняў, якія прынесла царква: семдзясят валоў, сто бараноў, дзьвесьце ягнятаў; усё гэта — на цэласпаленьне для ГОСПАДА.
33
І для пасьвячэньня [прынесьлі] шэсьцьсот валоў і тры тысячы авечак.
34
Толькі сьвятароў было мала, і яны не маглі абдзіраць скуру з усіх ахвяраў і цэласпаленьняў; і дапамагалі ім браты іхнія, лявіты, пакуль праца не была скончана і пакуль іншыя сьвятары не асьвяціліся; бо лявіты былі больш правыя сэрцам, каб асьвяціцца, чым сьвятары.
35
І таксама цэласпаленьняў было шмат з тлушчам ахвяраў мірных, і з ахвярамі вадкімі для цэласпаленьня. Гэтак адноўлена было служэньне Дому ГОСПАДА.
36
І радаваўся Эзэкія і ўвесь народ з таго, што Бог падрыхтаваў народ, бо неспадзявана сталася рэч гэтая.
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 30 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36