bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Job 31
Job 31
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 30
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 32 →
1
Запавет паклаў я з вачамі маімі, каб ня думаць пра дзяўчыну.
2
Якая ж доля мне ад Бога згары? І якая спадчына ад Усемагутнага зь нябёсаў?
3
Ці не для бязбожніка пагібель, і напасьце ці ж не для таго, хто ўчыняе ліха?
4
Ці ж ня бачыў Ён шляхоў маіх і ці ня лічыў усіх маіх крокаў?
5
Калі я хадзіў у марнасьці, і калі нага мая сьпяшалася на хітрыкі,
6
няхай узважаць мяне на вагах праўды, і Бог даведаецца пра маю беззаганнасьць.
7
Калі ступакі мае ўхіляліся ад дарогі і сэрца маё ішло следам за вачамі маімі, і калі што-небудзь нячыстае прыстала да рук маіх,
8
дык няхай я сею, а іншы есьць, і хай парасткі мае выкараненыя будуць.
9
Калі сэрца маё спакушалася жанчынаю і я ставіў пасткі каля дзьвярэй майго блізкага,
10
хай мая жонка меле на іншага, і хай іншыя зьдзекуюцца зь яго,
11
бо гэта — злачынства, гэта — беззаконьне, якое падпадае суду;
12
гэта — агонь, які зьядае да зьнішчэньня, які зьнішчыў бы ўсё дабро маё.
13
Калі я меў у занядбаньні правы слугі і служанкі маёй, калі яны спрачаліся са мною,
14
дык што я пачаў бы рабіць, калі б Бог паўстаў? І калі б Ён паглядзеў на мяне, што мог бы я адказваць Яму?
15
Ці ня Ён, Які стварыў мяне ў чэраве, стварыў і яго і гэтак сама нас у нутробе?
16
Ці ж бы адмаўляў я ў просьбе тым, што мелі патрэбу, ці ж таміў бы вочы ўдавы?
17
Ці ж адзін я зьядаў кавалак мой, і ці ж ня еў ад яго і сірата?
18
Бо змалку ён рос са мною, як з бацькам, і ад чэрава маці маёй я кіраваў удаву.
19
Калі я бачыў каго, хто гінуў бяз вопраткі, і беднага бяз покрыва,
20
ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, і ці ня быў ён сагрэты воўнаю авечак маіх?
21
Калі я падымаў руку маю на сірату, калі бачыў дапамогу сабе каля брамы,
22
дык няхай плячук мой адпадзе ад спіны, і рука мая хай адломіцца ад локця,
23
бо страшная мне кара ад Бога: перад веліччу Яго ня ўстояў бы я.
24
Ці закладваў я ў золаце апору маю і ці казаў скарбу: ты — надзея мая?
25
Ці радаваўся я, што багацьце маё было вялікае, і што рука мая набыла многа?
26
Гледзячы на сонца, як яно зьзяе, і на месяц, як ён велічна крочыць,
27
ці паквапіўся я ў таямніцы сэрца майго, і ці цалавалі вусны мае руку маю?
28
Гэта таксама было б злачынства, якое падлягае суду, бо я адрокся б тады ад Бога Усявышняга.
29
Ці радаваўся я пагібелі ворага майго і ці трыумфаваў, калі няшчасьце напаткала яго?
30
Не дазваляў я вуснам маім грашыць праклёнам душы ягонай.
31
Ці ж не казалі людзі намёта майго: о, калі б мы ад мяса ягонага не насыціліся?
32
Дарожнік не начаваў на вуліцы; дзьверы мае праходжаму я адчыняў.
33
Калі б я ўтойваў правіны мае, як чалавек, утойваючы ў грудзях маіх заганы мае,
34
дык я баяўся б вялікай грамады, і пагарда аднапляменцаў палохала б мяне, і я маўчаў бы і ня выходзіў бы за дзьверы.
35
О, калі б хто выслухаў мяне! Вось маё жаданьне, каб Усеўладны адказваў мне, і каб абаронца мой склаў запіс.
36
Я насіў бы яго на плячах маіх і ўскладваў бы яго, як вянок;
37
абвясьціў бы яму колькасьць крокаў маіх, зблізіўся б зь ім, як з князем.
38
Калі б лямантавала на мяне зямля мая і скардзіліся на мяне барозны яе,
39
калі я еў плады яе без платы і абцяжваў жыцьцё земляробаў,
40
дык хай замест пшаніцы вырастуць ваўчкі і замест ячменю куколь. Слова Ёва скончылася.
← Chapter 30
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 32 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42