bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Job 34
Job 34
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 33
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 35 →
1
І гаварыў далей Эліуй і сказаў:
2
выслухайце, мудрыя, слова маё, і прыхілеце да мяне вуха, разважлівыя!
3
Бо вуха разьбірае словы, як гартань адрозьнівае смак у ежы.
4
Пастановім паміж сабою развагу і распазнаем, што добра.
5
Вось, Ёў сказаў: "праўда мая, але Бог пазбавіў мяне суду.
6
Ці павінен я маніць на праўду маю? Мая рана нявылечная бязь віны".
7
Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п’е глум, як ваду,
8
уступае ў супольнасьць з тымі, якія чыняць беззаконьне, і ходзіць зь людзьмі бязбожнымі?
9
Бо ён сказаў: няма карысьці чалавеку ў добрым дагодніцтве Богу.
10
Дык вось паслухайце мяне, мужы мудрыя. Ня можа быць у Бога няпраўды, альбо ва Ўсеўладнага неправасуддзя,
11
бо Ён паводле ўчынкаў чалавека робіць зь ім і паводле шляхоў мужа адплачвае яму.
12
Праўда, Бог ня робіць няпраўды, і Ўсеўладны не перакручвае суд.
13
Хто апрача Яго думае пра зямлю? І хто кіруе ўсім сусьветам?
14
Калі б Ён павярнуў сэрца Сваё да Сябе і ўзяў да Сябе дух яе і дыханьне яе, —
15
раптам загінула б усякая плоць, і чалавек вярнуўся б у пыл.
16
Дык вось, калі ты маеш розум, дык слухай гэта і ўважай словам маім.
17
Той, хто ненавідзіць праўду, ці можа валадарыць? І ці можаш ты зьвінаваціць Найсправядлівейшага?
18
Ці можна сказаць цару: ты — бязбожнік, і князям: вы — беззаконьнікі?
19
Але ён не зважае на асобы князёў і не выдзяляе багатага ад беднага, бо ўсе яны дзея рук Ягоных.
20
Нечакана яны паміраюць; сярод ночы народ узбурыцца, і яны зьнікаюць; і моцных выганяюць ня сілаю.
21
Бо вочы Ягоныя над шляхамі чалавека, і Ён бачыць увесь поступ яго.
22
Няма цемры, ні ценю сьмяротнага, дзе маглі б схавацца беззаконьнікі.
23
Таму Ён ужо не патрабуе ад чалавека, каб ішоў на суд з Богам.
24
Ён ламае дужых не разьбіраючы, і пастаўляе іншых на іх месцы,
25
бо ён робіць вядомымі дзеі іхнія і скідае іх уначы, і яны зьнішчаюцца.
26
Ён пабівае іх, як беззаконных людзей, на вачах у іншых,
27
за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не зразумелі ўсіх шляхоў Ягоных,
28
так што дайшоў да Яго лямант бедных, і Ён пачуў стогны прыгнечаных.
29
Ці даруе Ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека,
30
каб не цараваў крывадушнік на спакусу народу.
31
Богу трэба гаварыць: "я пацярпеў, больш ня буду грашыць.
32
А чаго я ня ведаю, Ты навучыш мяне; і калі я ўчыніў беззаконьне, больш ня буду".
33
Ці паводле тваёй развагі Ён павінен даваць? І што ты адкідаеш, тое табе належыць выбіраць, а ня мне; кажы, што ведаеш.
34
Людзі разумныя скажуць мне, і муж мудры, які слухае мяне:
35
Ёў неразумна гаворыць, і словы ягоныя бяз сэнсу.
36
Я хацеў бы, каб Ёў быў выпрабаваны, паводле адказаў ягоных, уласьцівых людзям бязбожным.
37
Інакш ён да грэху свайго дадасьць адступленьне, будзе пляскаць у ладкі сярод нас і яшчэ болей нагаворыць супроць Бога.
← Chapter 33
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 35 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42