bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
/
Job 6
Job 6
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 7 →
1
І адказваў Ёў і сказаў:
2
о, калі б правільна былі ўзважаныя мае енкі, і разам зь імі паклалі на шалі пакуту маю!
3
Яна пэўна пераважыла б пясок марскі! Таму словы мае палкія.
4
Бо стрэлы Усемагутнага ўва мне; яд іх п’е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне.
5
Ці раве дзікі асёл на траве? ці рыкае бык каля мяшанкі сваёй?
6
Ці нясмачнае ядуць без солі, і ці ёсьць смак у яечным бялку?
7
Да чаго не хацела дакрануцца душа мая, тое і ёсьць агідная ежа мая.
8
О, калі б збылося жаданьне маё, і спадзяваньне маё спраўдзіў Бог!
9
О, калі б узычыў Бог зламаць мяне, працягнуў руку і пабіў мяне!
10
Гэта было б яшчэ радасьцю мне, і я мацаваўся б у маёй бязьлітаснай хваробе, бо я ня зрокся словаў Сьвятога.
11
Якая сіла ў мяне, каб спадзявацца мне? і які канец, каб доўжыць мне жыццё маё?
12
Ці цвёрдасьць камянёў — цвёрдасьць мая? ці медзь — плоць мая?
13
Ці ёсьць ува мне дапамога мне, і ці ёсьць мне якая апора?
14
спрагненаму павінна быць спагада сябра ягонага, калі толькі ён не адкінуў страху прад Усеўладным.
15
Але браты мае няверныя, як паток, як хуткаплынныя ручаі,
16
якія чорныя ад лёду і ў якіх зьнікае снег.
17
Калі робіцца цёпла, яны ападаюць, а ў сьпёку зьнікаюць зь месцаў сваіх.
18
Ухіляюць яны кірунак шляхоў сваіх, заходзяць у пустыню і чэзнуць;
19
глядзяць на іх дарогі Тэмайскія, спадзяюцца на іх шляхі Савэйскія,
20
але застаюцца пасаромленыя ў сваёй надзеі: прыходзяць туды і ад сораму чырванеюць.
21
Так і вы цяпер нішто: убачылі страшнае і спалохаліся.
22
Ці не казаў я: дайце мне, і ад дастатку вашага заплаціце за мяне;
23
і выбаўце мяне ад рукі ворага, і ад рукі катаў выкупіце мяне?
24
Навучэце мяне, і я замоўкну; пакажэце, у чым я зграшыў.
25
Якія моцныя словы праўды! Але што даказваюць выкрываньні вашыя?
26
Вы прыдумваеце казані дзеля выкрыцьця? На вецер пускаеце словы вашыя.
27
Вы нападаеце на сірату і капаеце яму сябру вашаму.
28
Але прашу вас, зірнеце на мяне; ці ж буду я казаць няпраўду перад абліччам вашым?
29
Перагледзьце, ці ёсьць няпраўда? перагледзьце, — праўда мая.
30
Ці ёсьць на языку маім няпраўда? Няўжо горла маё ня можа адрозьніць горычы?
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 37
Chapter 38
Chapter 39
Chapter 40
Chapter 41
Chapter 42
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42