bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Romans 10
Romans 10
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
1
Браты! Жаданьне сэрца майго ды гарачае маленьне да Бога за іхняе збаўленьне.
2
Сьведчу я ім, што рупяцца яны пра Бога, але не па розуму.
3
Бо, не разумеючы справядлівасьць Божую, яны спрабавалі ўстанавіць сваю справядлівасьць і таму не спаганялі справядлівасьці Божай.
4
Бо канец закону — Хрыстос, для апраўданьня кожнага, хто верыць.
5
Майсей вось піша аб справядлівасьці, якая з закону: “Хто яе споўніў, атрымае праз яе жыцьцё”.
6
А справядлівасьць з веры так кажа: “Не кажы ў сэрцы тваім: Хто ўзыйдзе ў неба?”, гэта значыць Хрыста зьвесці на зямлю,
7
або: “Хто спусьціцца ў бездань?”, гэта значыць Хрыста вывесьці з умёршых.
8
Але што кажа? “Блізка цябе слова, яно ў вуснах тваіх ды ў сэрцы тваім”, гэта значыць слова веры, каторае абвяшчаем.
9
Дык калі вуснамі тваімі вызнаеш: “Езус — Госпадам”, і ў сэрцы тваім уверыш, што Бог Яго ўваскрасіў з памёршых, будзеш збаўлены.
10
Бо сэрцам верыцца дзеля справядлівасьці, а вызнаецца вуснамі дзеля збаўленьня.
11
Пісаньне бо кажа: “Усякі, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены”.
12
Няма бо розьніцы між Юдэем і Грэкам, адзін бо Госпад усіх, шчодры для ўсіх, хто Яго прызывае.
13
Бо кожны, хто прызывае імя Госпада, будзе збаўлены.
14
Як жа могуць прызываць Таго, у каго ня ўверылі? Або як увераць у Таго, аб кім ня чулі? Як жа мелі чуць, калі ім ніхто не вясьціў?
15
Як жа маглі ім вясьціць, калі б не былі пасланыя? Як напісана: “Як прыгожыя ногі тых, каторыя вясьцяць добрую вестку!”
16
Але ня ўсе паслухалі Эвангельля. Ісая вось кажа: “Госпадзе! Хто паверыў чутаму ад нас?”
17
Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Хрыстовае.
18
Дык пытаю: Ці яны ня чулі? Але ж: “Па ўсёй зямлі загучэў голас іхні, і словы іхнія аж на край сьвету”.
19
Зноўся пытаю: Ці ж Ізраэль не зразумеў? Першы Майсей кажа: “Узбуджу ў вас зайздрасьць праз таго, хто ня ёсьць народам, узбуджу ў вас гнеў праз народ неразумны”.
20
А Ісая адважыўся сказаць: “Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне. Яўна аб’явіўся Я тым, каторыя пра Мяне не пыталіся”.
21
Да Ізраэля ж так кажа: “Увесь дзень працягваў Я рукі Мае да народу непаслухмянага і ўпорыстага”.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16