bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Romans 4
Romans 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 5 →
1
Дык што, скажам, здабыў наш прабацька Абрагам паводле цела?
2
Бо калі Абрагам апраўданы з учынкаў, мае спахвалу, але ня перад Богам.
3
Бо што кажа Пісаньне? “Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму гэта за справядлівасць”.
4
Вось жа таму, хто робіць, плаціцца ня з ласкі, але з належнасьці.
5
Таму аднак, хто ня робіць, але верыць у Таго, хто апраўдывае грэшніка, яго вера лічыцца за справядлівасьць.
6
Так і Давід называе шчасьлівым чалавека, якому Бог без учынкаў прызнае справядлівасьць:
7
“Шчасьлівыя тыя, каторым адпушчаны беззаконьні ды каторых грахі закрытыя.
8
Шчасьлівы чалавек, катораму Госпад не палічыць грэху”.
9
Дык ці гэта шчаснасьць датычыцца абрэзаных, ці таксама і неабрэзаных? Мы кажам, што Абрагаму вера была залічана за справядлівасьць.
10
Калі была яму залічана: ці калі быў абрэзаны, ці да абразаньня? Не ў абразаньні, але ў неабразаньні;
11
і ён атрымаў знак абразаньня, як пячаць апраўданьня, атрыманага з веры, якую меў яшчэ тады, калі ня быў абрэзаны. Такім чынам ён — бацька усіх тых, каторыя, ня маючы абразаньня, вераць, каб і ім было гэта залічана на апраўданьне,
12
і таксама бацька тых абрэзаных, каторыя ня толькі з абразаньня, але і ідуць слядамі тае веры, якую бацька наш Абрагам меў перад абразаньнем.
13
Бо не законам было дадзена Абрагаму і нашчадкам ягоным абяцаньне, што ён стане спадкаемцам сьвету, але справядлівасьцяй веры.
14
Калі бо спадкаемцы тыя, што з закону, дык вера пустая, і абяцаньне бяз вартасьці.
15
Бо закон выклікае гнеў, а дзе няма закону, там няма і праступку.
16
Таму гэта (спадкаемства) з веры, каб сапраўды было з ласкі, каб абяцаньне было запэўнена ўсяму насеньню, ня толькі тым, што з закону, але і ўсім, каторыя з веры Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас, —
17
як напісана: “Устанавіў Я цябе бацькам многіх народаў”, — перад Богам, якому ён уверыў як Таму, хто ажыўляе памёршых, ды тое, што не існуе, называе існуючым.
18
(Абрагам) насуперак надзеі ўверыў надзеі стацца бацькам многіх народаў, як было сказана: “Такім будзе патомства тваё”.
19
І не захістаўся ў веры, хоць бачыў, што цела яго ўжо амярцьвела, а было яму каля ста гадоў, ды нутро Сары замершае.
20
І ў абяцаньні Божым не сумняваўся ані трохі, але умацаваўся вераю, аддаўшы хвалу Богу,
21
і быў ўпэўнены, што (Бог) мае моц і зьдзейсьніць абяцанае.
22
Таму гэта залічана было яму за справядлівасьць.
23
А гэта напісана ня толькі дзеля яго аднаго, што залічана яму,
24
але і дзеля нас, бо будзе залічана і нам, веручым у Таго, хто ўваскрасіў Езуса, Госпада нашага, з памёршых,
25
які быў выдадзены за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16