bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Romans 9
Romans 9
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
1
Праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, сьведчыць аб гэтым маё сумленьне ў Духу Сьвятым,
2
што адчуваю вялікі смутак і няспынны боль у сэрцы маім.
3
Я бо гатовы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне паводле цела,
4
якія ёсьць Ізраэльцы, маючыя ўсынаўленьне і хвалу, і запавет, і законы, і служэньне (Богу) ды абяцаньні,
5
да якіх належаць бацькі, і з якіх Хрыстос паводле цела, які ёсьць па-над усімі, Бог багаслаўлены ў вякі вечныя. Амэн.
6
Гэта ня значыць, што Слова Божае ня зьдзейсьнілася. Бо ня ўсе, што з Ізраэля — Ізраэльцы.
7
Ды ня ўсе нашчадкі Абрагама яго сыны, але: “Ад Ізаака будзе названа тваё патомства”.
8
Гэта значыць, што не сыны паводле цела ёсьць сынамі Божымі, але сыны абяцаньня лічацца патомствам;
9
слова ж абяцаньня такое: “Прыйду ў той самы час, і Сара будзе мець сына”.
10
Ды ня толькі яна, але і Рэбэка пачала за адзін раз (блізьняты) ад бацькі нашага Ізаака.
11
Калі яны былі яшчэ не народжаны ды нічога не ўчыніўшы: ані дабра, ані зла, каб зьдзейсьніўся Божы намер выбраньня,
12
не дзеля ўчынкаў, але з волі Клікаючага: “Старэйшы будзе служыць малодшаму”,
13
як напісана: “Якуба ўзьлюбіў, а Эзава зьненавідзеў”.
14
Што скажам на гэта? Няўжо Бог несправядлівы? Ніякім чынам!
15
Ён бо кажа Майсею: “Я пашкадую таго, каго захачу пашкадаваць, ды буду міласьцівы таму, каму захачу быць міласьцівым”.
16
Гэта залежыць ані ад таго, хто хоча, ані ад таго, хто намагаецца, але ад Бога міласэрнага.
17
Бо ў Пісаньні кажа (Бог) фараону: “Дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць на табе магутнасьць сваю, ды каб слаўлена было імя Маё па ўсёй зямлі”.
18
Дык, каго хоча, шкадуе, і каго хоча, робіць жорсткім.
19
Дык можа скажаш мне: “Чаму тады вінаваціць? Хто бо зможа супрацівіцца волі Ягонай?”
20
Чалавеча! Хто ты такі, каб мог спрачацца з Богам? Ці ж можа посуд гліняны пытацца ў таго, хто яго зьляпіў: “Чаму ты мяне такім зьляпіў?”
21
Ці ж ганчар ня мае ўлады, каб з таго самога месіва зрабіць адну пасудзіну для пачэснага ўжытку, а другую — для простага ўжытку?
22
Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў свой або выявіць магутнасьць сваю, з вялікім цярпеньнем ашчаджаў начыньні гневу, прызначаныя на загубу,
23
ды, каб выявіць багацьце хвалы сваёй над начыньнямі міласэрдзя, каторыя наперад прыгатаваў на хвалу,
24
адносна нас, каторых паклікаў ня толькі з-пасярод Юдэяў, але таксама з-паміж паганаў?
25
Як кажа пра гэта ў Осіі: “Ня Мой народ назаву Маім народам, а Нялюбую — Любай”.
26
І на тым месцы, дзе ім было сказана: “Вы — ня Мой народ, там называны будуць сынамі Бога жывога”.
27
А Ісая вясьціў пра Ізраэля: “Хоць бы лік сыноў Ізраэля быў як пясок, (толькі) Астача будзе збаўлена.
28
Бо Госпад зьдзейсьніць на зямлі сваё слова рашуча ды без адкладу”.
29
І як таксама прадказаў Ісая: “Калі б Госпад Магуцьцяў не пакінуў нам патомства, сталі бы мы як Садома ды былі б падобнымі да Гаморы”.
30
Дык што можам сказаць? Што пагане, якія не спаганялі справядлівасьці, атрымалі справядлівасьць, але справядлівасьць з веры.
31
А Ізраэль, спаганяючы закон справядлівасьці, да закону не дайшоў.
32
Чаму? Бо спаганяў справядлівасьць ня з веры, але з ўчынкаў. Яны спатыкнуліся аб камень спатыкненьня,
33
як напісана: “Вось жа кладу на Сыёне камень спатыкненьня і скалу згаршэньня. Хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены”.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16