bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Romans 3
Romans 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
1
У чым жа перавага Юдэяў? Або якая карысьць з абразаньня?
2
Вялікая ў-ва ўсіх адносінах. Перш таму, што ім даверана Слова Божае.
3
Што з таго, што некаторыя не паверылі? Ці ж іх недаверства зьнявечыць вернасьць Божую?
4
Ніякім чынам! Бо Бог ёсьць верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: “Каб Ты апраўдаўся ў словах Тваіх ды перамог, калі судзіць Цябе будуць”.
5
Калі ж нашая несправядлівасьць увыразьняе Божую справядлівасьць, дык што можам сказаць? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? — Кажу па-чалавечаму.
6
Ніякім чынам! Бо як жа тады Бог будзе судзіць сьвет?
7
Бо калі праз маю хлусьню праўда Божая тым больш выяўляецца на хвалу Ягоную, дык якім чынам я маю быць суджаны як грэшнік?
8
Дык як некаторыя нас ачарняюць і кажуць, што мы так вучым: “Чынема зло, каб выйшла дабро”? Справядлівая кара такім.
9
Дык што? Ці мы маем перавагу? Ніякім чынам! Ужо раней мы даказалі, што і Юдэі, і Грэкі — усе пад уладай грэху,
10
як напісана: “Нікога няма справядлівага,
11
ніхто не разумее, ніхто не шукае Бога,
12
усе зыйшлі з дарогі, усе разам сталіся нягоднымі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.
13
Горла іх — магіла адкрытая, языкамі сваімі падманваюць, у вуснах іхніх — яд зьмяіны,
14
вусны іхнія поўныя праклёнаў і горычы;
15
ногі іхнія скорыя да праліцьця крыві,
16
зьнішчэньне ды няшчасьце на іхніх дарогах,
17
яны не спазналі шляху супакою.
18
Няма страху Божага перад вачыма іхнімі”.
19
А мы ведаем, што ўсё, што кажа закон, гаворыць да тых, што пад законам, каб замкнуць усім вусны ды каб увесь сьвет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;
20
бо ўчынкамі закону ніводзін чалавек ня зможа перад Ім апраўдацца; бо праз закон пазнаецца грэх.
21
Але цяпер выявілася справядлівасьць Божая незалежна ад закону, аб якой сьведчаць Закон і Прарокі,
22
справядлівасьць Божая праз веру ў Езуса Хрыста для ўсіх, што (у Яго) вераць. Бо няма розьніцы,
23
таму што ўсе саграшылі і пазбаўлены хвалы Божай,
24
апраўданьне ж атрымоўліваюць дарма праз ласку Ягоную, праз адкупленьне, якое ў Езусе Хрысьце;
25
Яго вось устанавіў Бог перамольнай ахвярай праз веру ў Ягонай крыві для выяўленьня справядлівасьці сваёй адносна грахоў раней учыненых,
26
у час цярплівасьці Божай, для выяўленьня справядлівасці Яго ў гэты час, каб Ён сам аказаўся справядлівым і апраўдываючым таго, хто верыць у Езуса.
27
Дзе ж тады прычына для хвальбы? Адкідаецца! Якім законам? Ці законам учынкаў? Не, але законам веры.
28
Мы бо перакананыя, што чалавек атрымоўвае апраўданьне праз веру, незалежна ад учынкаў закону.
29
Ці ж Бог ёсьць Богам толькі Юдэяў? Ці не паганаў таксама? Ведама, і паганаў,
30
адзін бо ёсьць Бог, каторы абрэзанага апраўдывае з веры, а неабрэзанага — праз веру.
31
Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але падцьвярджаем закон.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16